Не́льсан Раліхла́хла Мандэ́ла (Nelson Rolihlahla Mandela ; , Мвеза, ПАС — 5 снежня 2013, Яганэсбург) — з 10 мая 1994 па 14 ліпеня 1999 — прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў перыяд існавання апартэіду, за што 27 гадоў правёў у турме, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1993.

Біяграфія

У студэнцкія гады ўдзельнічаў у забастоўцы, пазней быў карэспандэнтам у Яганэсбургу і паступіў у Універсітэт Вітватэрсранда.

У 1944 удзельнічаў у стварэнні маладзёжнай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазней, з-за абвастрэння дужання, распрацаваў так званы «план М», паводле якога суполкі АНК сыходзілі ў падполле.

З 1948 года — нацыянальны сакратар Маладзёжнай лігі АНК.

З 1949 года — член Нацыянальнага выканкама АНК.

З 1950 года — нацыянальны прэзідэнт Маладзёжнай лігі АНК.

У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Оліверам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чорнаскурымі.

З 1952 года — віцэ-прэзідэнт АНК.

У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 года знаходзіўся ў падполлі.

У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла з'ехаў у Алжыр для вербавання новых сяброў крыла, але па вяртанні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторванне да пратэсту.

У лістападзе 1968 Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў турме Робен Айленд.

18 лютага 1990 г. Мандэла быў вызвалены са зняволення, 11 лютага абвясціў аб перамір'і і спыненні ўзброенага змагання.

1991—1997 — прэзідэнт АНК.

З 10 мая 1994 па 14 чэрвеня 1999 — прэзідэнт ПАР.

З 3 верасня 1998 па 14 чэрвеня 1999 — генеральны сакратар Руху недалучэння.

Пасля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзідэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнага асвятлення праблем ВІЧ і СНІДа. Па ацэнках экспертаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носьбітаў ВІЧ і хворых СНІДам — больш, чым у любой іншай краіне.

Калі Макгаха, старэйшы сын Нельсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў змагацца з распаўсюджваннем гэтага смяротнага захворвання.

Нельсан Мандэла памёр у чацвер, 5 снежня 2013, на 96-м годзе жыццяhttp://nekrolog.pro/world/africa/10182-skonchalsya-nelson-mandela . На афіцыйнай паніхідзе 10 снежня 2013 па Нельсане Мандэле прысутнічалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 91 краіны, а таксама 10 былых прэзідэнтаў.

Пахаванне адбылося 15 снежня 2013 ў мястэчку Куну ў правінцыі Усходні Кейп, дзе вырас і жыў Мандэла пасля зыходу з вялікай палітыкі. Прысутнічаць будуць, у асноўным, сваякі нябожчыка, бо вёска не здольна прыняць вялікі наплыў людзейhttp://nekrolog.pro/world/africa/10183-ofitsialnaya-panikhida-po-nelsonu-mandela-zavershilas .

Сям'я

Макгаха Мандэла — старэйшы сын — памёр ад СНІДу ў 2005 г. ва ўзросце 54 гадоў. Тэмбекіле, малодшы сын Мандэлы, загінуў у аўтакатастрофе. У часы рэжыму апартэіду Мандэла правёў за кратамі 27 гадоў. Калі загінуў яго малодшы сын, улады не дазволілі Нельсану Мандэле нават наведаць яго пахаванні. Цяпер у Мандэлы засталіся тры дочкі: адна — ад першай жонкі Эвелін, якая сканала ў 2004 годзе, і дзве — ад другой жонкі Віні. Эвялін была маці Макгаха. Таксама ў 2004 годзе сканала жонка Макгаха — Зондзі.Сын Мандэлы памёр ад СНІДу

Узнагароды

Ордэн Мапунгубвэ ў плаціне (1 ступень) (ПАР, 2002)The Order of Mapungubwe. List of Recipients. Ордэн Дружбы, Расія (1995) Указ прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 24.08.1995 № 871 «Аб узнагароджанні ордэнам Дружбы Мандэлы Н. Р.» Ордэн Плая Хірон (Куба, 1984) Зорка Дружбы народаў (НДР, 1984) Ордэн заслуг (Вялікабрытанія, 1995) Кавалер Вялікага крыжа Нацыянальнага ордэна Малі (Малі, 1996) Ланцуг ордэна Нілу (Егіпет, 1997) Кампаньён ордэны Канады (1998) Order of Canada. Nelson Mandela, C.C Кавалер Вялікага крыжа ордэны Святога Олафа (Нарвегія, 1998) Ордэн князя Яраслава Мудрага 1 ступені (Украіна, 1999) Кампаньён ордэны Аўстраліі (1999) Кавалер Вялікага крыжа ордэна Залатога Льва Аранскага дому (Нідэрланды, 1999) Прэзідэнцкі медаль волі (ЗША, 2002) Бальі-кавалер Вялікага крыжа ордэны Святога Іаана Іерусалімскага (Вялікабрытанія) Кавалер ордэна Слана (Данія) Ордэн «Стара Планіна» (Балгарыя)

Творы

Прыведзеныя арыгінальныя назвы. (аўтабіяграфія)

Фільмы (2013) (2011) (2009) (2007) (1997) (1987)

Літаратура

Кто есть кто в мировой политике / Редкол.: Кравченко Л. П. (отв. ред.) и др. — М.: Политиздат, 1990. ISBN 5-250-00513-6

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Палітыкі ПАР Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы