Матоле (саманазва: Ni'ekeni; ) — атабаскі народ, карэнныя жыхары поўначы Каліфорніі (ЗША). Колькасць у афіцыйнай рэзервацыі (2000 г.) - 29 чал.
Да сярэдзіны XIX ст. насялялі рэкі Матоле і Мядзвежую ў паўночнай Каліфорніі. Займаліся ловам ласасёў, паляваннем і збіральніцтвам. Адзінага аб'яднання ў матоле не было, аднак яны размаўлялі на супольнай мове і адрозніваліся ад іншых індзейцаў Каліфорніі традыцыяй рабіць татуіроўкі на мужчынскіх тварах. Назва матоле была дадзена ім суседнімі народамі.
У 1857 г. у даліне ракі Матоле былі заснаваны земляробчыя гаспадаркі амерыканскіх фермераў, што прывяло да сутычак з тубыльцамі. У 1858 г. матоле пагадзіліся падпісаць мірны дагавор і былі пераселены ў рэзервацыю Мядзвежай ракі, дзе іх нашчадкі жывуць разам з віёт.
Апошні носьбіт мовы матоле памёр у 1950-я гг.
Спасылкі Bear River Band Mattole - California Indian Tribes ATHAPASKANS, SOUTHERN (Lassik, Mattole, Nongatl, Sinkyone, Wailaki) Mattole (Bear River)
Катэгорыя:Атабаскі Катэгорыя:Народы ЗША