Рэ́чыца, Жэ́чыца — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Уса (басейн Нёмана). Даўжыня ракі 9,7 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Церабейнае, цячэ ў межах Налібоцкай пушчы, упадае ў Усу на захад ад вёскі Кляцішча. Рэчышча каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Усы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна