«Юнайтэд компані» ( — Аб’яднанае таварыства) — беларускае прадпрыемства, заснаванае ў студзені 1993 года ў Мінску. На 2015 г. мела 11 аўтазаправак (АЗС): 7 у Мінску, 3 у Мінскай вобласці (Маладзечна, Слуцк, Стоўбцы) і 1 у Гродзенскай вобласці (Ашмяны). Пры кожнай АЗС дзейнічала ўласная кавярня «Салатны заезд» () і садовая крама. У 2014 г. пры АЗС пачалася разбудова ветраных і сонечных электрастанцый. У канцы студзеня 2014 г. каля АЗС у Стоўбцах паставілі першы дацкі вятрак магутнасцю 600 кілават, які ўжо за першыя 2 тыдні працы даў 30 000 кілават·гадзіна электраэнергіі. Таксама ў 2014 г. узвялі сонечную электрастанцыю магутнасцю 145 кілават з 524 панэляў. У лютым 2015 г. збудавалі другі вятрак магутнасцю 600 кілават. У красавіку паставілі яшчэ 400 сонечных панэляў магутнасцю 120 кілават. Ва ўласнасці таксама знаходзяцца гандлёвыя цэнтры «Імі» (Immi) ў Маладзечне (з лютага 2008 г.) і Стоўбцах (са снежня 2009 г.).

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:Кампаніі Беларусі