«Код Каіна» (, першапачатовыя назвы «Мы, браты…», «Авель») — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2015 годзе.

Сюжэт У аснове сюжэту ляжыць Біблейская гісторыя пра Каіна і Авеля, якая зноў ажывае ў сучасным свеце. Паспяховая амерыканская журналістка Сара Огдэн — агент тайнага грамадства, якое даследуе «Код Каіна» — ген, які штурхае чалавека на шлях нянавісці, здрады, забойства, які нясе пагрозу ўсёй светабудове. Для выканання чарговай місіі Сара адпраўляецца ва Усходнюю Еўропу на пошукі носьбіта фатальнага гена.

У ролях

Здымкі У 2013 годзе праект карціны з назвай «Авель» (потым — «Мы, браты»), перамог у конкурсе нацыянальных кінапраектаў Міністэрства культуры Беларусі і атрымаў з дзяржаўнага бюджэту 20 млрд. рублёў. Праектам занялася прыватная кінакампанія «Nonstop Media». Рэжысёрам карціны стаў амерыканскі каскадзёр украінскага паходжання Уільям Девіталь. Здымкі праходзілі на вуліцах, а таксама на грамадзянскіх, прамысловых і ваенных аб’ектах у Беларусі. Некаторыя эпізоды знятыя ў ЗША. Фільм дубляваны на англійскую мову. Па словах генеральнага прадзюсара карціны Сяргея Ждановіча, яе пракат адбыўся таксама ў Расіі, краінах СНД, Еўропе, ЗША і Кітаі. Скандальнасці кінастужцы прынеслі задзейнічаная ў ёй галівудская актрыса Наташа Алам, якая раней пазіравала ў якасці мадэлі ў глянцавых часопісах «Maxim» і «Playboy», а таксама здымкі масавай акцыі, якая праходзіла ў 2010 годзе ў Мінску пасля абвяшчэння вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

Крытыка Па словах першага намесніка міністра культуры Ірыны Дрыгі крытыка фільма была выклікана інавацыйнасцю нацыянальнага праекта, а глядач прагаласаваў рублём.

Аднак незалежныя крыніцы сведчаць пра вельмі нізкія продажы білетаў на прэм’ерны паказ фільма і іранічныя адносіны гледачоў да кінастужкі.

Спасылкі

Код Каіна на сайце КиноПоиск

Катэгорыя:Фільмы Беларусі