Фры́дрых Мары́я Альбрэ́хт Вільге́льм Карл (; , замак Грос-Зеелавіц, Жыдлаховіцэ, Маравія — , Мадзьяравар) — эрцгерцаг Аўстрыйскі, герцаг Цешынскі, военачальнік, галоўнакамандуючы аўстра-венгерскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Аўстрыйскі фельдмаршал (8 снежня 1914 года), германскі генерал-фельдмаршал (22 чэрвеня 1915 года).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і эрцгерцага Карла Фердынанда і эрцгерцагіні Лізаветы. Калі эрцгерцаг Карл Фердынанд памёр, Фрыдрыха і яго братоў Карла Стэфана і Яўгена ў 1874 годзе ўсынавіў яго дзядзька, фельдмаршал эрцгерцаг Альбрэхт.
У 5-гадовым узросце запісаны лейтэнантам у Цірольскі егерскі полк, дзейсную службу пачаў 19 сакавіка 1871 года. У маі 1876 года пераведзены ў 42-і пяхотны полк. У 1877 годзе ўзведзены ў маёры і пераведзены ў 25-ы пяхотны полк. 15 верасня 1878 атрымаў чын падпалкоўніка і пераведзены ў 13-ы пяхотны полк. З 23 кастрычніка 1879 года — камандзір 18-га пяхотнага палка, палкоўнік. З 1882 года — генерал-маёр, камандзір 27-й пяхотнай брыгады, з 31 ліпеня 1886 года — 14-й пяхотнай дывізіі, з 31 ліпеня 1889 — V армейскага корпуса (Прэсбург).
8 кастрычніка 1878 года эрцгерцаг Фрыдрых ажаніўся з прынцэсай Ізабелай фон Круа-Дзюльмен (von Croy-Duelmen). У 1892 годзе ў іх нарадзілася восьмая дачка і толькі ў 1897 годзе з’явіўся спадчыннік.
У лютым 1895 годзе наследваў пасля смерці эрцгерцага Альбрэхта тытул Цешынскага герцага і велізарныя зямельныя і прамысловыя валоданні, стаўшы адным з найбагацейшых людзей Аўстрыі. Яго маёнткі размяшчаліся ў Багеміі, Маравіі, Сілезіі і Венгрыі. Акрамя таго Фрыдрых валодаў і буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі, ён быў адным з найбуйнейшых у Аўстрыі вытворцаў цыгар, брэндзі, цукру і малочных прадуктаў. Пра яго казалі, што «эрцгерцаг Фрыдрых поіць малаком усю Вену». Таксама быў вядомы як аматар мастацтва, мецэнат і калекцыянер карцін і манет. Нумізматычная калекцыя эрцгерцага была адной з найбуйнейшых у свецеШимов Я. Австро-Венгерская империя. — М.: Изд-во ЭКСМО,2006. — С.495—497..
З 11 красавіка 1905 года — генерал-інспектар узброеных сіл, з 25 чэрвеня 1907 года — галоўнакамандуючы ландвера. 11 ліпеня 1914 года эрцгерцаг Фрыдрых быў прызначаны галоўнакамандуючым узброеных сіл Аўстра-Венгрыі. Пасля смерці Франца-Іосіфа Фрыдрых 2 снежня 1916 года быў зняты з пасады імператарам Карлам I. Некаторы час ён заставаўся намеснікам галоўнакамандуючага, але ўжо 11 лютага 1917 года быў канчаткова адхілены ад камандавання.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі страціў большую частку сваіх маёнткаў. Выйшаў у адстаўку і з’ехаў у свае венгерскія маёнткі. У 1921 годзе прыняў венгерскае грамадзянства.
Дзеці У шлюбе з Ізабелай фон Круа нарадзіліся 1 сын і 8 дачок:
Марыя Крысціна (1879—1962) — жонка прынца Мануэля Зальм-Зальмского. Марыя Ганна (1882—1940) — жонка Эліі Бурбон-Пармскага, тытулярнага герцага Пармы і Пьячэнцы. Марыя Генрыэта (1883—1956) — жонка прынца Готфрыда Гагенлоэ. Наталля Марыя (1884—1898) Стэфанія Марыя Ісабель (1886—1890) Габрыэль Марыя Тэрэзія (1887—1954) Ізабела Марыя (1887—1973) — жонка прынца Георга Баварскага Марыя Аліса (1893—1962) — жонка барона Фрыдрыха Вальдбот фон Басенхейма (Waldbott von Bassenheim) Альбрэхт Франц (1897—1955) — прэтэндэнт на трон Венгрыі. Адмірал Хорці прызнаў за ім тытул прынца ВенгерскагаАгамов А.М. Династии Европы 400--2016: Полная генеалогия владетельных домов. — М.: Изд-во URSS,2017. — С.39..
Эрцгерцаг Фрыдрых і яго жонка жадалі, каб адна з дачок стала жонкай эрцгерцага Франца Фердынанда. Але наследнік прастола ажаніўся марганатычным шлюбам з прыдворнай дамай эрцгерцагіні Ізабелы — графіняй Сафіяй Хотэк. Гэта прывяло да сваркі і ўскладніла ваенную кар’еру эрцгерцага Фрыдрыха. У 1914 годзе з-за канфліктаў з Францам Фердынандам ён быў вымушаны пакінуць вайсковую службу і вярнуўся толькі пасля гібелі прынца.
Спасылкі эрцгерцаг Фрыдрых-Марыя Аўстрыйскі на сайце hrono
Катэгорыя:Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы Катэгорыя:Германскія генерал-фельдмаршалы Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя) Катэгорыя:Эрцгерцагі Аўстрыйскія Катэгорыя:Калекцыянеры манет