Зарні́ца звычайная, Лянок — С. 337.Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897 (Linaria vulgaris) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Назва Блашынец, чысцец, загіб, каровіна масла, матачнік, размарын палявы, смолкаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, блашчынецГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, блашчычнік, лясная льніца, польны лянок Ботанический словарь, Спб, 1878, кароўе масла, чысцікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна са стрыжнёвым коранем з доўгімі паўзучымі адросткамі. Сцябло вышынёй 30—60 см, прамастаячае, простае або галінастае. На сцябле густое лісце, сядзячае, лінейна-ланцэтнае або лінейнае, завостранае, з адной або трыма жылкамі. Кветкі светла-жоўтага колеру, з яркай аранжавай плямай на на ніжняй губе. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Зарніца — звычайная расліна на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце ў барах і на пясчаных месцах лясной зоны, як пустазелле на палях, засмечаных месцах, каля дарог, па канавах. Цвіце ў чэрвені — верасні.

Расліна ядавітая (алкалоід пеганін).

Выкарыстанне Лекавая расліна. Выкарыстоўваецца ў якасці слабільнага, мачагоннага, проціглістнага і абязбольваючага сродку.

Літаратура Зарніца //  — С. 538. Дзмітрыева С. А., Луніна Н. М. Зарніца //  — С. 337.

Спасылкі

Катэгорыя:Зарніца Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Ядавітыя расліны