Норман Дэвіс (; нар. , г. Болтан, Вялікі Манчэстэр, Англія) — брытанскі гісторык. Асноўнай тэматыкай даследаванняў была гісторыя Польшчы, сваю вядомасць у англамоўных краінах набыў дзякуючы навуковым працам па гісторыі Еўропы і Брытанскіх астравоў.

Біяграфія Вышэйшую адукацыю Айвар Норман Рычард Дэвіс атрымаў у Магдаленскім каледжы Оксфардскага ўніверсітэта на кафедры гісторыка Элана Джона Персіваля Тэйлара. Некаторы час працаваў у Грэноблі і Оксфардзе, потым збіраўся накіравацца ў Савецкі Саюз, каб збіраць навуковыя матэрыялы для сваёй дысертацыі, але так і не змог атрымаць візу. Знайшлося альтэрнатыўнае рашэнне — Кракаўскі ўніверсітэт Ягелонаў. У Кракаве Дэвіс пачаў даследаваць гісторыю польска-савецкай вайны, а паколькі для тагачаснай афіцыйнай польскай гістарычнай навукі вайна «не існавала», аўтар змяніў назву сваёй працы на «Брытанская знешняя палітыка ў адносінах да Польшчы 1919—1920 гадоў». Пасля таго, як Дэвіс у 1973 годзе атрымаў у Кракаве доктарскі тытул, праца выйшла пад назвай «Белы арол, чырвоная зорка. Польска-савецкая вайна 1919—1920 гадоў».

Узнагароды Вялікі Крыж Ордэна Заслугі Рэспублікі Польшча (1998)Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 22 grudnia 1998 r. o nadaniu orderów i odznaczeń (M.P. z 1999 r. Nr 6, poz. 67).

Публікацыі 1972: White Eagle, Red Star: The Polish-Soviet War, 1919-20. (Рэдакцыя-2004: ) 1977: Poland, Past and Present. A Select Bibliography of Works in English. 1981: . A History of Poland. Vol. 1: The Origins to 1795, Vol. 2: 1795 to the Present. Oxford: Oxford University Press. / . 1984: Heart of Europe. A Short History of Poland. Oxford: Oxford University Press. . 2001: Heart of Europe : The Past in Poland’s Present Oxford University Press, USA; New edition 1991: Jews in Eastern Poland and the USSR, 1939-46.Palgrave Macmillan. 1996: . Oxford: Oxford University Press. 1997: Auschwitz and the Second World War in Poland: A lecture given at the Representations of Auschwitz international conference at the Jagiellonian University. Universitas. 1999: Red Winds from the North. Able Publishing. 1999: The Isles. A History. Oxford: Oxford University Press. 2002 (з ): London: Jonathan Cape. 2004: Rising '44. The Battle for Warsaw. London: Pan Books. 2006: Europe East and West: A Collection of Essays on European History. Jonathan Cape.

Спасылкі

Польскі сайт пра Нормана Дэвіса, уключае галерэю і пераклады некаторых тэкстаў

Катэгорыя:Гісторыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варшавы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кракава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Любліна