Сямён Андрэевіч Самцэ́віч (—) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар біялагічных навук (1954), прафесар (1956), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1967), заслужаны дзеяч навукі БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Дакудава Барысаўскага павета Мінскай губерніЭтот день в истории 27 июля // СБ—Беларусь сегодня (зараз у Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Горацкае земляробча-агранамічнае вучылішча, у 1924 годзе — агранамічнае аддзяленне Горыгорацкага земляробчага інстытута (сучасная БДСГА). Працаваў кіраўніком саўгаса, раённым аграномам у Смілавіцкім раёне Мінскай вобласці. У 1934—1938 гг. старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялагічных навук акадэміі навук БССР, у 1938—1939 гг. ва Усесаюзным НДІ льну ў горадзе Таржок. У 1940 годзе С. А. Самцэвіч абараніў кандыдацкую дысертацыю і ўзначаліў кафедру фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі Уманскага сельскагаспадарчага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў РСЧА. Пасля дэмабілізацыі зноў працаваў у Уманскім сельскагаспадарчым інстытуце, потым кіраваў лабараторыяй мікрабіялогіі Інстытута лесаводства Акадэміі навук УССР. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1964 года С. А. Самцэвіч у АН БССР — загадчык лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі, кіраўнік Аддзела мікрабіялогіі (з 1975 г. Інстытут мікрабіялогіі АН БССР). У 1967 годзе С. А. Самцэвіч абраны членам-карэспандэнтам АН БССР.
Навуковая дзейнасць С. А. Самцэвіч займаўся даследаваннямі ўзаемадзеянняў мікраарганізмаў, глебы і вышэйшых раслін, магчымасцей кіравання імі. Вывучаў прыроду сімбіёзу клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 22 кандыдаты і 1 доктар навук. З’яўляецца аўтарам 6 вынаходніцтваў і больш за 250 навуковых артыкулаў. Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных кангрэсах і канферэнцыях. Быў абраны віцэ-прэзідэнтам Усесаюзнага таварыства мікрабіёлагаў і старшынёй яго Беларускага аддзялення, членам шэрагу навуковых саветаў.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За працоўную адзнаку» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль Луі Пастэра Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Бібліяграфія Гелеобразные выделения корней растений и их значение в плодородии почвы, [Текст], [брошюра], Академия наук Белорусской ССР, Институт микробиологии Минск: Наука и техника, 1985. — 37, с. — ил., табл.Электронны каталог бібліятэкі БДТУ Использование микроорганизмов и их метаболитов в народном хозяйстве : [сборник статей] / Отд. микробиологии АН БССР, Белорус. микробиол. о-во Роль микроорганизмов в питании растений и плодородии почвы : [сборник статей] / АН БССР, Отд. микробиологии, Бел. отд-ние Всесоюзн. микробиол. о-ва Физиология и биохимия микроорганизмов : [сборник статей] / Отд. микробиологии АН БССР, Белорус. отд-ние Всесоюз. микробиол. о-ва Экология почвенных микроорганизмов : [сборник статей] / АН БССР, Отд. микробиологии Микроорганизмы — продуценты биологически активных веществ : [сборник статей] / Отд. микробиологии АН БССР, Белорус. микробиол. о-во Микроорганизмы почвы и растение : [сборник статей] / АН БССР, Отд. микробиологии
Літаратура
Самцевич Семён Андреевич // В кн: Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. — С. 63—65. — ISBN 978-895-467-1
Спасылкі Сямён Андрэевіч Самцэвіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Этот день в истории 27 июля // СБ—Беларусь сегодня
Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі