Міхаі́л Міро́навіч Мартыню́к (, Ліхачы, Пружанскі павет Палескага ваяводства, Другая Рэч Паспалітая — , , Расія) — савецкі і расійскі навуковец. Доктар фізіка-матэматычных навук, заслужаны прафесар Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Мірона Мікалаевіча Мартынюка, быў старэйшым у сям’і з яшчэ шасцю дзецьмі. З 1933 года навучаўся ў Ліхацкай польскай школе, з 1938 — у пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча, пасля прыходу Саветаў перайшоў у сярэднюю школу № 2 і ўвесну 1941 года скончыў 7 класаў.

З пачаткам ВАВ Ліхачы былі акупаваныя нацыстамі. 17 ліпеня 1942 года Міхалаў бацька быў расстраляны немцамі з усімі мужчынамі вёскі ў пакаранне за напад партызанаў на паліцэйскі ўчастак, сам Міхась уратаваўся толькі дзякуючы веданню нямецкай мовы. Пасля сканчэння акупацыі служыў у зенітным артылерыйскім палку і працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў мясцовай школе. У 1947 скончыў Пружанскае педагагічнае вучылішча, навучаўся завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, працаваў настаўнікам у вёсках Краснае, Руднікі, мястэчку Малечы, горадзе Івацэвічы.

У 1955 годзе пераехаў у Маскву, дзе выкладаў у электратэхнічным тэхнікуме. У 1959 годзе паступіў у аспірантуру . З 1963 года выкладаў фізіку ва ўніверсітэце дружбы народаў імя Патрыса Люмумбы. Прафесар кафедры дастасоўнай фізікі, заслужаны прафесар універсітэта.

Аўтар больш як 120 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку двух манаграфій.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Каталог кніг Міхаіла Мартынюка Патэнты Міхаіла Мартынюка

Катэгорыя:Матэматыкі Расіі Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук