10 cm Kanone 17  (10 cm K 17) — нямецкая палявая гармата ўзору 1914 года, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны і Другой сусветнай вайны.

Апісанне канструкцыі 10 cm K 17 валодала дастаткова высокай далёкасцю стральбы: канцэрн Крупа ўсталяваў даўжэйшы ствол мадэлі L/45 на лафет 10 cm K 14. З прычыны вялікай масы гарматы яго немагчыма было перавозіць на звычайным лафеце, у выніку чаго давялося ствол вазіць асобна. Спецыяльныя бэлькі ставіліся на той жа лафет са ствалом, каб не дазволіць ствалу зваліцца і ўтрымваць яго ў раўнавазе. Для змяншэння аддачы выкарыстоўвалася гідрапнеўматычная спружынная сістэма.

Гісторыя У 1917 годзе была створана версія для зенітнага абстрэлу пад пазначэннем K 17/04: некаторыя дэталі былі спецыяльна прыбраныя, а таксама дададзены спецыяльны механічны прыцэл. Каля тысячы гарматаў былі заказаныя ў жніўні 1917 года. Таксама дадзеныя гарматы ўстанаўліваліся ў шматлікіх батарэях і выкарыстоўваліся ў контрбатарэйным змаганні і абстрэле пяхотных пазіцый. Вялікая частка гарматаў была разабраная па ўмовах Версальскага дагавора, прададзеная ці перададзеная іншым краінам. Але некаторыя гарматы немцы схавалі і працягнулі ўжываць у Другой сусветнай вайне.

Гл. таксама

10 cm K 14

Літаратура

Engelmann, Joachim and Scheibert, Horst. Deutsche Artillerie 1934—1945: Eine Dokumentation in Text, Skizzen und Bildern: Ausrüstung, Gliederung, Ausbildung, Führung, Einsatz. Limburg/Lahn, Germany: C. A. Starke, 1974 Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939—1945. New York: Doubleday, 1979 Hogg, Ian V. German Artillery of World War Two. 2nd corrected edition. Mechanicsville, PA: Stackpole Books, 1997 Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001

Спасылкі

K 17 on Lovett Artillery Collection Development of the 10 cm Kanone on Lovett Artillery Collection

Катэгорыя:Артылерыя калібра 105 мм Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Палявыя гарматы