15 cm Kanone 16 — нямецкая цяжкая палявая гармата узору 1916 года. Выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны і Другой сусветнай вайны. Апісанне канструкцыі Гэта гармата была адной з самых цяжкіх, таму ў якасці лафета яму служылі чатырохколавыя драбіна са сталёвымі коламі. Асобна транспартаваліся гарматны шчыт і ствол. Гармата магла страляць двума тыпамі фугасных снарадаў: выкарыстоўваліся тры зарады, давалых розную хуткасць. Першы зарад даваў пачатковую хуткасць у 555 м/с, уторай — у 696 м/с, трэці — у 757 м/с. Гісторыя Гармата знаходзілася на ўзбраенні Германскай імперыі ў Першую сусветную вайну. Па сканчэнню вайны ўсе гарматы былі перададзены Бельгіі як частку вайсковых рэпарацый. У Другую міравую пасля акупацыі Бельгіі вермахт вярнуў сабе гарматы і прысвоіў ім назву 15 cm K 429(b). Яны выкарыстоўваліся для берагавой абароны (галоўным чынам на Атлантычным вале). У 1941 годзе частку гарматаў усталявалі на лафеты ад 21 cm Mrs.18, стварыўшы новы варыянт гарматы.

Гл. таксама

21 cm Mrs 18 Літаратура

Hogg, Ian. Twentieth-Century Artillery. New York: Barnes & Noble Books, 2000 Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001

Спасылкі

http://www.landships.info/landships/artillery_articles.html?load=/landships/artillery_articles/m16.html 15 cm Kanone 16 on Landships]

Катэгорыя:Артылерыя калібра 150 мм Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Палявыя гарматы