Аляксей Арсенцьевіч Князеў (1923—1943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Аляксей Князеў нарадзіўся 9 мая 1923 года ў сяле БроніцаКнязев Алексей Арсеньевич . (у 1931—1963 гг. сяло Мста, цяпер у Наўгародскім раёне Наўгародскай вобласці). Да прызыву ў армію працаваў у пажарнай ахове пасёлка Пралетарый, размешчаным на процілеглым ад Броніцы беразе ракі Вялікая Ніша. У верасні 1941 года Князеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лістапада таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Рэзервовым, Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным і Беларускім франтах.
Да снежня 1943 года гвардыі старшы сяржант Аляксей Князеў камандаваў аддзяленнем кулямётнай роты 215-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся ў час баёў за вызваленне Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 3 снежня 1943 года падчас бою за вёску Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Князеў агнём свайго кулямёта нанёс праціўніку вялікія страты. Калі яго кулямёт быў знішчаны гусеніцамі варожага танка, ён працягваў адбівацца гранатамі. У тым баі ён загінуў. Пахаваны ў Вялікіх Аўцюках.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «адвагу і гераізм, праяўленыя пры вызваленні Беларусі» гвардыі старшы сяржант Аляксей Князеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «За адвагу».
Памяць У гонар Князева названы вуліцы ў Пралетарыі і Калінкавічах, у Броніцы, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка і заснаваны спартыўны прыз імя Аляксея Арсенцьевіча Князева.
Літаратура
Тэммо А. М., Вязинин И. Н. Золотые Звёзды новгородцев. — Л., 1987.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Наўгародскай вобласці