Ма́лка (, , ) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Кабардзіна-Балкарыі і на мяжы са Стаўрапольскім краем, левы прыток ракі Церак (басейн Каспійскага мора).
Даўжыня ракі 210 км. Плошча вадазбору 10 000 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 28 км ад вусця складае 97,8 м³/с. Выток Малкі знаходзіцца каля паўночнага схіла гары Эльбрус. Упадае ў Церак за 409 км ад яго вусця. У верхнім цячэнні рака мае горны характар і працякае ў вузкім каньёне. За 127 км ад вусця даліна ракі пашыраецца, з’яўляецца пойма. Жыўленне ракі мяшанае: снегавое, ледавіковае і дажджавое.
Галоўны прыток Малкі — рака Баксан. Сярод прытокаў: Шау-Кол, Харбаз (Гарбазі, Інгушлі, Артыкчал), Хасаут (Бермамыт), Гедмыш, Вялікія Кураты, Малыя Кураты, Кіч-Малка, Джаманкул, Куркужын, Шакой, Чорная і інш.Река Малка (Балык-Су) // Государственный водный реестр РФ
На рацэ знаходзіцца горад Прахладны.
Літаратура
Спасылкі Река Малка (Балык-Су) // Государственный водный реестр РФ Фролова Н. Л. Малка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Кабардзіна-Балкарыі Катэгорыя:Рэкі Стаўрапольскага края Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора