Павел Маркелавіч Куманёў (1917—1943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Павел Куманёў нарадзіўся 17 лютага 1917 года ў сяле Андрэеўка (цяпер — Бальшэігнатаўскі раён Мардовіі). Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1939 годзе Куманёў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны. З верасня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён скончыў Маскоўскае пяхотнае вучылішча(руск.).
Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Павел Куманёў камандаваў стралковым узводам 237-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 27 верасня 1943 года ўзвод Куманева пераправіўся праз Днепр у раёне сяла Мысы Рыпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, што садзейнічала паспяховай пераправе асноўных сіл палка. 29 лістапада 1943 года Куманёў асабіста знішчыў варожы кулямётны разлік і адкрыў па ворагу агонь з захопленага кулямёта, знішчыўшы 28 салдат і афіцэраў, але і сам загінуў. Пахаваны ў вёсцы Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі лейтэнант Павел Куманёў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам ЛенінаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Літаратура
Геройская быль. — Мордкиз: Саранск, 1985. Днепр — река героев. — Киев, 1983. Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Калінкавіцкім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мардовіі