35 cm Marinekanone L/45 M. 16 (35 см марская гармата L/45 M. 16) — належала да цяжкай крапасной артылерыі Аўстра-Венгрыі. Гармата была распрацавана для ВМС Аўстра-Венгрыі для ўжывання ў лінейным крэйсеру .

Гісторыя Вытворчасць гармат пачала кампанія Škoda у Пльзень. Гарматы былі аналагічныя нямецкім 35 cm SK C 14 L / 45 кампаніі Krupp.

28 мая 1915 была выраблена гармата №1, якую адвезлі па чыгунцы для патрэб крапасной артылерыі. Гармата «Георг» узяла ўдзел у наступе мая 1916 на возера Гальдоназ, выпусціўшы 122 снарады ў бітве пры Бітве пры Азьяга. Пасля гэтага гармату вярнулі для рамонту.

Пры чэрвеньскім наступе 1918 года на Gorgo di Molina ўжывалі гармату №1. Гармату №2 ужылі пры Дзясятай бітве пры Ізонцы, калі паўстала пагроза базе ў Трыесце.

Пад канец вайны італьянцы і французы захапілі гармату №4, якую падарвалі. Дзве гарматы апынуліся ў руках югаславаў, пасля чаго іх сляды згубіліся.

Літаратура

Erwin Anton Grestenberger: K.u.k. Befestigungsanlagen in Tirol und Kärnten 1860 – 1918. Verlag Österreich u. a., Wien 2000, ISBN 3-7046-1558-7. Erwin F. Sieche: Die Schlachtschiffe der K.u.K. Marine, Marine-Arsenal Band 14, Woelfersheim-Berstadt: Podzun-Pallas-Verlag, 1991; ISBN 3790904112

Спасылкі

35 cm Marinekanone L/45 M. 16.

Катэгорыя:Артылерыя калібра 350 мм Катэгорыя:Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Артылерыя ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Аблогавая артылерыя