Маражо́ () — востраў у дэльце ракі Амазонка. Уваходзіць у склад бразільскага штата Пара.

Маражо — найбуйнейшы востраў Бразіліі, адзін з найбуйнейшых рачных астравоў у свеце, па плошчы параўнальны са Швейцарыяй.

Агульная плошча сушы — 40 100 км². Насельніцтва (2014 г.) — 383 336 чал.

Геаграфія Востраў Маражо фарміруецца пратокамі ракі Амазонка, на паўночным усходзе мяжуе з Атлантычным акіянам, на паўднёвым усходзе адлучаны ракой Такантынс ад буйнога горада Белен (каля 30 км). Геалагічныя даследаванні паказваюць, што суша на месцы Маражо ўтварылася ў выніку назапашвання адкладанняў у перыяд фанеразоюTectonics and paleogeography of the Marajó Basin, northern Brazil. У час апошняга ледавіковага максімума была звязана на поўдні з кантынентальнай сушайDilce F. Rossetti, Márcio M. Valeriano, Evolution of the lowest amazon basin modeled from the integration of geological and SRTM topographic data .

Вялізарная тэрыторыя вострава вызначае некаторыя геаграфічныя адрозненні яго частак. На ўсходзе вострава дамінуюць саванны, якія сезонна (5 - 7 месяцаў на год) затапляюцца дажджавымі ападкамі. Саванны маюць часткова штучнае паходжанне, паколькі з часоў старажытных індзейцаў расліннасць выпальвалася чалавекам. Для земляробства на павадкавых землях індзейцы будавалі штучныя насыпы тэзуMarajó Island: A Paradise For Simplicity And Eco-tourism Lovers. У наш час для палягчэння транспартыроўкі і адводу лішкаў вады рыюць штучныя каналы, узводзяць дамбы. На ўсходзе вострава таксама вылучаюцца некалькі буйных азёр, памеры якіх вагаюцца ў залежнасці ад сезона. Найбольшым з'яўляецца возера Арары з сярэднегадовым ваганнем да 3 мMarajó and Inner Delta . Захад Маражо пакрыты лесам, што затапляецца сутачнымі прылівамі.

Клімат вільготны экватарыяльны. Мясцовыя жыхары вылучаюць 2 асноўных сезоны: павадкавы і сухі. Найбольш спякотны месяц кастрычнік, калі сярэдняя тэмпература вагаецца ад +25 °C да +32 °C. У студзені — ад +23 °C да +30 °C. Са студзеня да мая цягнецца павадкавы сезон. У сакавіку сярэднямесячная колькасць ападкаў перавышае 600 ммCLIMATE: AVERAGE MONTHLY WEATHER IN SOURE, BRAZIL.

Прырода На востраве Маражо вылучаюць некалькі экарэгіёнаў, што ўключаюць затопленыя лясы і саванны, абалоні, балоты, выдмы, пляжы і г. д. Паводка лясной зоны адбываецца двойчы на дзень, калі акіянскі прыліў выштурхоўвае рачны сцёкNorthern Brazil at the mouth of the Amazon River. На ўсходзе паводка мае сезонны характар з-за дажджоў.

Колькасць відаў прыбярэжнай флоры адносна невялікая з-за неспрыяльных умоў, аднак шчыльнасць раслін вельмі высокаяDescrição da Flora e Fitofisionomias da Zona Costeira do Marajó, município de Soure. У павадкавых лясах сустракаюцца астракарыюм з ядомымі пладамі, розныя арэкавыя, клузіевыя, фікусы, ліяны і г. д. На берагах рэк — зараснікі хмызнякоў з сямейства бабовыя.

Саванны займаюць каля 23 046 км²Denise Schaan, Long-Term Human Induced Impacts on Marajó Island Landscapes, Amazon Estuary. Для іх характэрны гліністыя глебы, пакрытыя разнатраўем, невялікімі астраўкамі хмызнякоў і лесу. Тут растуць метлюжковыя, асака, некалькі відаў пальм. Мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць саванны як пашу для буйвалаў.

Востраў Маражо насяляюць 361 від птушак, 99 відаў сысуноў, шматлікія рыбы, земнаводныя, змеі. Найбольшую цікавасць для назірання ўяўляюць качкі, ібісы, лясныя прыматы, алені, кажаны, ягуары, пумы, рачныя ламанціны.

Для захавання прыроды вострава Маражо ў 1989 г. створана ахоўваемая тэрыторыя агульнай плошчай 5 904 322 гаÁrea de Proteção Ambiental do Marajó .

Гісторыя thumb|Керамічны выраб эпохі Маражаары У 350 - 1650 гг. н. э.Recent investigations on Marajoara Culture, Marajó Island, Brazil на Маражо склалася развітая індзейская культура, якая атрымала сярод археолагаў назву Маражаара. Яе носьбіты выкарыстоўвалі для земляробства часткова штучныя насыпы, што не затапляліся падчас паводак, будавалі каналы і дамбы, выраблялі кераміку. Хатняя гаспадарка, відавочна, была матрылакальнай, выявы жанчын часцяком мелі рысы шаманаў. Даследаванне шкілетаў паказала, што носьбіты Маражаары былі ўцягнуты ў ваенныя канфліктыRoosevelt, A. Moundbuilders of the Amazon: Geophysical Archaeology on Marajo Island, Brazil. - P. 410.

Лічыцца, што культура Маражаара знікла да пачатку мажлівых канфліктаў з еўрапейцамі. Мясцовыя жыхары перасталі рабіць насыпы, вырабляць кераміку. Да прыбыцця еўрапейцаў шчыльнасць насельніцтва вельмі знізілася. Сярод магчымых прычын заняпаду культуры называюць экалагічны крызісГл. поўную версію артыкула: B.J. Meggers, The mystery of the Marajoara: An ecological solution, эпідэміі занесеных хвароб, да якіх у індзейцаў не было імунітэту, захоп мясцовых жыхароў у рабстваLong-Term Human Induced Impacts on MarajóIsland Landscapes, Amazon Estuary. Назва Маражо паходзіць з моў мясцовых індзейцаў і значыць "затычка для мора".

Партугальская каланізацыя навакольных тэрыторый пачалася з 1616 г. У 1632 г. партугальцы былі вымушаны арганізаваць ваенную экспедыцыю для спынення нашэсця аравакаў з Гвіяны, але пасля перамогі атрымалі супраціўленне тубыльцаў. Усходняя частка вострава Маражо была падначалена толькі пасля 1659 г., калі спробы ваеннага ўрэгулявання змяніліся арганізацыяй місій езуітаў і капуцынаў. У 1665 г. партугальская карона перадала востраў рыцару Антоніа дэ Соўза дэ Масэда, які атрымаў тытул барона. У 1757 г. Маражо зноў трапіў пад дзяржаўнае кіраваннеIlha de Marajó. З 1822 г. у складзе незалежнай Бразіліі. Асноўнымі традыцыйнымі заняткамі сучасных мясцовых жыхароў з'яўляюцца трыманне буйвалаў і рыбалоўства.

Літаратура

Roosevelt, A. Moundbuilders of the Amazon: Geophysical Archaeology on Marajo Island, Brazil. / Anna Curtenius Roosevelt. — Cambridge, Massachusetts: Academic Press, 1991. ISBN 978-0125953481 Smith, N. Amazon Sweet Sea: Land, Life, and Water at the River's Mouth. / Nigel J. H. Smith. — Austin: University of Texas Press, 2002. ISBN 0292777701

Спасылкі Ilha de Marajó, Brazil Marajó Island Amazon Waters Ilha do Marajó - Visit Brasil Marajó Island Equatorial, Wild and Most Curious

Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Астравы Бразіліі