Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч (нар. 1966) — беларускі інжынер, педагог. Кандыдат тэхнічных навук (2001).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1966 годзе. У 1986 годзе скончыў Магілёўскі будаўнічы каледж. Пасля праходжання тэрміновай ваеннай службы паступіў на будаўнічы факультэт Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, які скончыў у 1994 годзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў майстрам у рамонтна-будаўнічым упраўленні, інжынерам у праектным інстытуце «Магілёўграмадзянпраект», выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У 2001 годзе скончыў аспірантуру і абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук.

У 2001—2006 гадах загадчык кафедры ПГБ Беларуска — Расійскага ўніверсітэта, дацэнт. У 2006—2011 гадах дырэктар архітэктурна — будаўнічага каледжа.

У 2011—2016 гадах — дырэктар ААТ «Магілёўграмадзянпраект».

Сям'я Мае сына Рамана, які таксама працуе ў Магілёўграмадзянпраекце.

Спасылкі Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта Катэгорыя:Выкладчыкі Архітэктурна-будаўнічага каледжа (Магілёў) Катэгорыя:Выпускнікі Архітэктурна-будаўнічага каледжа (Магілёў)