Васіль Георгіевіч Ву́калаў (Вуколов Василий Георгиевич  — ) — расійскі архітэктар.

Біяграфія Васіль Георгіевіч скончыў курс у Імператарскай Акадэміі мастацтваў, адкуль быў выпушчаны са званнем класнага мастака-архітэктара III ступеніДАВВ. — Ф. 670. — Воп. 2. — Спр. 599. — Л. 3..

30 ліпеня 1887 года пачаў сваю службу ў МУС. Праз 9 гадоў, 20 лютага 1896 года ён быў прызначаны у Архангельск.

З 1887 года выконваў пасаду малодшага інжынера ў будаўнічым аддзяленні Віцебскай губерніПамятная книжка Витебской губернии на 1888 год. С. 4.

У Волагдзе 2 ліпеня 1899 года напраўлены ў Волагду выконваць абавязкі губернскага архітэктараДАВВ. — Ф. 14. — Воп. 2. — Спр. 1869. — Л. 54 зв. .

Неўзабаве пасля пераводу ў Волагду Васіль Георгіевіч атрымлівае чын калежскага асэсара за выслугу гадоў. Перадузятае стаўленне да справы выклікала станоўчую рэакцыю губернскага начальства ў форме неаднаразовых зваротаў да кіраўніцтва МУС: «Васіль Вукалаў адрозніваецца поўным веданнем спраў, што на яго ўскладаюцца, і акуратным выкананнем службовых абавязкаў»ДАВВ. — Ф. 670. — Воп. 2. — Спр. 599. — Л. 2.. Зацвердзілі В. Вукалава на пасадзе Валагодскага губернскага архітэктара толькі 26 чэрвеня 1900 года, але займаў ён яе нядоўга, паколькі ўжо 18 мая 1901 года быў пераведзены ў Віцебскую губернюАлексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА.

Судзіць пра дзейнасць Васіля Георгіевіча ў Волагдзе досыць складана, бо матэрыялаў, якія праліваюць на гэта святло, выяўлена вельмі мала. Да нас дайшоў толькі выкананы ім у 1901 годзе чарцёж пякарні, пральні, лазні і кухні пры Валагодскім арыштанцкім аддзяленніДАВВ. — Ф. 670. — Воп. 2. — Спр. 1. — Л. 34. .

У Віцебску З 18 мая 1901 года па 1939 год працаваў віцебскім спачатку губернскім, потым акруговым архітэктарам.

Да рэвалюцыі жыў у адным з дамоў у Раждзественскім завулку ў Віцебску«Прогулки по незнакомому Витебску». Что находилось на месте амфитеатра, облисполкома, «пирамид» .

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года.

Творчасць З праектаў, выкананых у Волагдзе вядомы толькі праект пякарні, пральні, лазні і кухні пры Валагодскім арыштанцкім аддзяленні — 1901

Асноўныя працы ў Беларусі: праект забудовы гарадка ў раёне Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, жылыя дамы камунальнага тыпу па вул. Валадарскага (1928—1930), 3-і і 4-ы камунальныя дамы па вул. Суворава (1930—1934), гасцініца на рагу вул. Савецкай і Суворава (1930—1932) у Віцебску.

Праект храма Міхаіла Архангела ў в. Невельскага раёна — не раней за 1905

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Волагды Катэгорыя:Архітэктары Архангельска Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі