Павел Уладзіміравіч Уцю́пін (нар. 17 снежня 1976, с. Папоўка, Харольскі раён, Прыморскі край, РСФСР, СССР) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан (2020—2025).
Біяграфія Нарадзіўся 17 снежня 1976 года ў сям’і Любові і Уладзіміра Уцюпіных, якая паходзіла з Кургана. Бацька быў ваенным, таму сям’я шмат пераязджала па СССР, у выніку асеўшы ў Барысаве.
Вучыўся ў гімназіі ў Барысаве. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, эканаміст, магістр эканамічных навук; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне міжнародных адносін.
Працаваў намеснікам дырэктара па знешнеэканамічных сувязях малога прадпрыемства «Дубль В», начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў вытворча-камерцыйнай фірмы «УТВ», эканамістам планава-эканамічнага аддзела сумеснага прадпрыемства «ФрэБор» у горадзе Барысаве. Пасля заканчэння аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта быў саветнікам, галоўным саветнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
З 2006 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына».
У 2008 годзе Уцюпін быў абраны членам Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці.
У парадку пераводу пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2011 г. № 1494 прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 года прызначаны Міністрам прамысловасці Беларусі, заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года.
20 ліпеня 2020 быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
14 студзеня 2025 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі БеларусьЛукашэнка назначыў новых паслоў у Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Турцыю, Ізраіль і Кубу.
Сям’я Маці Любоў Уцюпіна працавала настаўніцай малодшых класаў. Малодшая сястра — Крысціна, працуе юрысконсультам.
У БДЭУ пазнёміўся з будучай жонкай Александрынай, якая паходзіла з Новалукомля. У 2005 годзе пара ажанілася. Маюць дваіх дзяцей, старэйшай дачцэ Сафіі — 12 гадоў. Сыну Андрэю — 10 (2018).
Спасылкі
Павел Уладзіміравіч Уцюпін
Катэгорыя:Намеснікі міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Казахстане Катэгорыя:Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь