Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ (, Фриде Федор Юльевич  — ) — расійскі і беларускі грамадзянскі інжынер, архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища). — СПб., 1892. — С. 358..

Біяграфія

Адукацыя Вучыўся ў , потым у Санкт-Пецярбургскіх гімназіях. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1867 годзе, але курс навук доўга не даваўся яму, і толькі ў 1876 годзе Фрыдэ быў выпушчаны са званнем архітэктарскага памочніка і з правам на чын X класса. Пасля выпуску Фёдар Юльевіч быў прызначаны малодшым інжынерам у Чарнігаў, але ўжо ў наступным годзе перавёўся гарадскім архітэктарам у АрхангельскАлексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА .

У Архангельску У Архангельску архітэктар пабудаваў мост праз раку , 13 часовых прыстаняў на Паўночнай Дзвіне, умацоўваў берагі. Паралельна выкладаў матэматыку ў .

На Сахаліне З 1880 па 1884 года Фёдар Юльевіч працаваў інжынерам і архітэктарам на Сахаліне. Па яго праектах былі пабудаваны баракі для ссыльна-катаржных, драўляная царква на 300 чалавек, лазарэт, лазня, паравы млын, саляварня і шмат іншага.

У Калузе З 1884 па 1886 год працаваў малодшым архітэктарам у Калузе, займаўся рамонтам казённых будынкаў, пабудовай цэркваў і прыватных дамоў.

У Мінску У 1886 годзе быў павышаны да пасады мінскага губернскага архітэктара. У Мінску, як і ў Калузе, займаўся рамонтам казённых будынкаў, пабудовай цэркваў і прыватных дамоў, распланаваў забудову згарэлага горада Нясвіжа і скончыў пабудову гарадской бальніцы ў павятовым горадзе Навагрудку.

У Волагдзе У 1890 годзе стацкі саветнік фон Фрыдэ заняў пасаду архітэктара Валагодскай губерніі. Тут ён стварыў праект Казанскай царквы горада Нікольска, пабудаванай каля 1890—1892 гадах у візантыйскім стылі, чарцёж уезду ва Успенскую Сямігароднюю пустыньДАВВ. — Ф. 496. — Воп. 1. — Спр. 12224. — Л. 17. і праект «перабудовы і меркаванай новай каменнай прыбудовы для лесвіцы пры памяшканні Валагодскай духоўнай кансісторыі»ДАВВ. — Ф. 475. — Воп. 1. — Спр. 1. — Л. 15.. Захаваўся таксама план паверхаў Гразавецкіх прысутных месцаў, зроблены фон ФрыдэДАВВ. — Ф. 475. — Воп. 2. — Спр. 2. — Л. 5..

8 снежня 1894 года а 10 гадзіне раніцы ў Волагдзе пасля цяжкай хваробы Фёдар Юльевіч памёр. «Сям’я рускіх дойлідаў панесла новую страту…» — так пачынаўся некралог, прысвечаны Ф. Ю. фон Фрыдзе, у санкт-пецярбургскай газеце «Неделя строителя»Неделя строителя. — 1895. — № 2. — С. 7..

Творчасць

1877-1880: Часовы мост праз раку Кузнечыху і 13 часовых прыстаняў на Паўночнай Дзвіне ў Архангельску Умацаванне берага Паўночнай Дзвіны на 6-й вярсце ад Архангельска 1880-1884 на Сахаліне: Юрты для ссыльна-катаржных (50-100 чалавек кожная) Драўляная царква на 300 чалавек Драўляныя дамы для служачых Лазарэт Паравы млын Лазня Саляварня Гаспадарчыя пабудовы 1884-1886: Царква на 400 чалавек і мураваная званіца пры існай царкве ў Калузе 1886-1890: Будынак для склада віна і спірту ў Мінску Вадзяны млын у маёнтку графа Чапскага Мост праз Расамахскі яр у Мазыры 1890-1892: Царква Іконы Божай Маці Казанскай на 1000 чалавек ў НікольскуЦерковь Иконы Божией Матери Казанская в Никольске

Спасылкі

Алексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА

Катэгорыя:Архітэктары Архангельска Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Гарадскія архітэктары Архангельска Катэгорыя:Мінскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Нясвіжа Катэгорыя:Архітэктары Калугі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Валагодскай вобласці Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя