Ваенны фінансава-эканамічны інстытут () — навучальная ўстанова ў Яраслаўле (Расія), якая існавала пад рознымі назвамі ў 1938-2010 гадах. У 1938-1941 і 1957-2010 гадах размяшчалася ў Яраслаўлі. З 1974 года было вышэйшай навучальнай установай.
Інстытут рыхтаваў спецыялістаў не толькі для расейскіх войскаў, але і для армій, авіяцыі і флоту краін Садружнасці. У прыватнасці, тут атрымлівалі вышэйшую адукацыю кадры ваенных фінансістаў з Казахстана, Арменіі, Таджыкістана, Кіргізіі. У Беларусі выпускнікі з Яраслаўля дапамаглі стварыць уласны эканамічны факультэт пры адным з ваенных ВНУ.
Назвы ВНУ Да 1942 Ваенна-фінансавае вучылішча Да 1944 Цэнтральныя ваенна-фінансавыя курсы Чырвонай Арміі Да 1961 Ваенна-фінансавае вучылішча Да 1964 Яраслаўскае ваеннае вучылішча Да 1974 Яраслаўскае ваеннае вучылішча імя генерала арміі А. В. Хрулёва Да 1999 Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае вучылішча імя ген. арміі. А. В. Хрулёва Да 2003 філіял Ваеннага фінансава-эканамічнага ўніверсітэта Да 2007 Яраслаўскі ваенны фінансава-эканамічны інстытут імя ген. арм. А. В. Хрулёва Да 2010 Ваенная фінансава-эканамічная акадэмія
Вядомыя выпускнікі Павел Валянцінавіч Лебедзеў (нар. 1962), - Міністр абароны Украіны з 24 снежня 2012 года па 27 лютага 2014 года. Сяргей Мікалаевіч Румас (нар. 1969) - прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 18 жніўня 2018 года. Спасылкі Ярославское финансовое — неафіцыйны сайт выпускнікоў Катэгорыя: Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы СССР Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Расіі Катэгорыя:Зніклі ў 2010 годзе