Сярва́йка — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ловаць (басейн Нявы). Даўжыня 8 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца каля вёскі Шаўрова, вусце ў вёсцы Рудня. Цячэ па лясістай мясцовасці.

Назва Назва балцкага паходжання. Аснова Serv- таксама ў балцкай назве рэчкі Сэрвач (прыток Віліі), літоўскіх гідронімах Servas, Servelis (назвы азёраў), Sarva (назва ракі). Звязана з літоўскім serventi «паціху цячы, струменіць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 296.. Далей да індаеўрапейскага *sreu- «цячы», *sreṷo- «плынь»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1003..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Ловаці Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна