Сонечны зонд «Паркер» (, раней таксама Solar Probe, Solar Probe Plus або Solar Probe+) — аўтаматычны касмічны апарат НАСА для вывучэння знешняй кароны Сонца. Названы ў гонар амерыканскага астрафізіка Юджына ПаркераПервую миссию к Солнцу назвали в честь первооткрывателя солнечного ветра // nplus1.ru, май 2017, які ў 1958 годзе прадказаў існаванне сонечнага ветру.
У 2024 годзе касмічны зонд пагрузіўся ў знешнія слаі атмасферы Сонца і на некалькі дзён быў лакацыйна страчаны, пакуль не выйшаў на сувязь 27 снежня. У момант найбольшага збліжэння ад сонечнай паверхні «Паркер» аддзяляла 6,1 млн км. Апарат на гэты момант ужо 21 раз пралятаў міма Сонца, але гэта збліжэнне стала рэкордным.
Сонечны зонд НАСА Праект НАСА Сонечны зонд Паркер — гэта прапанова запуску аўтаматычных касмічных апаратаў, якія наблізяцца да паверхні Сонца на адлегласць да дзесяці сонечных радыусаўЭкваториальный радиус равен 6,955 м. Гэта значна бліжэй, чым усе апараты, якія калі-небудзь накіроўваліся да свяціла. Гэты праект (таксама вядомы пад назвай «Solar Probe+» або «Solar Probe Plus») быў заяўлены як пачатак новай місіі ў фінансавым бюджэце на 2009 год. Яна павінна стаць адной з самых дарагіх у навуковай гісторыі НАСА — кошт апарата разам с запускам у космас абыйдзецца ў 750 мільёнаў долараў.
Навуковая каардынацыя праекта ўскладзена на Лабараторыю прыкладной фізікі універсітэта імя Джона Хопкінса ў Мэрылендзе (ЗША). На 1 мая 2008 года гэтая лабараторыя далажыла аб распрацоўцы і будаўніцтве касмічнага апарата. Пры аблёце Сонца хуткасць зонда ў перыгеліі можа дасягаць 700 000 км/г (194 км/с).
Зонд «Паркер» быў запушчаны 12 жніўня 2018 года з мыса Канаверал (пасля пераносу старту на суткі)«Зонд „Паркер“ отправился к Солнцу», nplus1 12 авг 2018. Юджын Паркер (яго ўзрост на гэты момант быў 91 год) быў на месцы запуску і развітаўся з «Паркерам».
Навуковыя задачы
Вызначэнне структуры і дынамікі магнітных палёў у крыніцах сонечнага ветру. Выяўленне ўзроўню энергіі, выпусканай каронай Сонца, і паскарэння сонечнага ветру. Вызначэнне таго, якія механізмы паскараюць і пераносяць энергетычныя часціцы. Вывучэнне часціц плазмы каля Сонца і іх ўздзеянне на сонечны вецер і ўтварэнне энергетычных часціцНовости высоких технологий .
Даследаванні Для дасягнення пастаўленых навуковых задач, будуць праведзены пяць асноўных эксперыментаў даследаванняў:
Электрамагнітныя палі — у ходзе даследавання будуць атрыманы вынікі вымярэнняў электрычных і магнітных палёў, радыёхваль, вектара Пойнтнінга, плазмы, тэмпературы і электронаў. Уключае ў сябе індукцыйны магнітаметр, флюксметр і 5 датчыкаў напружання. Галоўны даследчык — Сцюарт Бэйл з Каліфарнійскага ўніверсітэта. Комплекснае навуковае даследаванне Сонца — даследаванне электронаў, пратонаў і цяжкіх іонаў. Інструментар уключае ў сябе EPI-Hi і EPI-Lo. Галоўны даследчык — Дэвід МакКомас з Прынстанскага ўніверсітэта. Шырокавугольны прыемнік выявы — гэты аптычны тэлескоп будзе атрымліваць выявы кароны і геліясферы. Галоўны даследчык — Расэл Ховард з Навукова-даследчай лабараторыі ВМС ЗША. Альфа-часціцы, электроны і пратоны сонечнага ветру — гэта даследаванне падлічыць электроны, пратоны і іоны гелія і памерае іх ўласцівасці, такія як хуткасць, шчыльнасць, тэмпература. Асноўныя інструменты: два электрастатычных аналізатара і Цыліндр Фарадэя. Галоўны даследчык — Джасцін Каспер з Мічыганскага ўніверсітэта і Смітсанаўскай астрафізічнай абсерваторыі. Паходжанне сонечнай геліясферы — тэарэтычнае і мадэліраванае вывучэнне для максімальнага выніку місіі. Галоўны даследчык — Марка Вэлі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе ЛРД.
План палёту Пасля першага пралёта Венеры зонд выйдзе на эліптычную арбіту з перыядам 150 дзён (2/3 ад перыяду Венеры), робячы 3 абароты, калі Венера робіць 2. Пасля другога пралёта, перыяд памяншаецца да 130 дзён. Менш чым праз 2 абароту (198 дзён), КА сустрэцца з Венерай у трэці раз. Гэта скароціць перыяд да паловы венерыянскага, або каля 112,5 дзён. На чацвёртую сустрэчу перыяд будзе складаць 102 дня. Праз 237 дзён зонд сустрэне Венеру ў пяты раз, і перыяд скароціцца да 96 дзён, 3/7 ад венерыянскага. КА робіць 7 абаротаў, калі Венера робіць толькі 3. Шостая сустрэча, амаль праз два гады пасля папярэдняй, скароціць перыяд да 92 дзён (2/5 ад венерианского). Пасля яшчэ пяці абаротаў, зонд сустрэнецца з Венерай у сёмы і апошні раз, памяншаючы перыяд да 88-89 дзён, дазволіўшы падысці бліжэй да Сонца.
29 кастрычніка 2018 года NASA паведаміла, што зонд Паркер падышоў да Сонца на рэкордную адлегласць і пабіў дасягненне, пастаўленае апаратам у 1976 годзе. Акрамя гэтага, Паркер развіў і рэкордную хуткасць адносна Сонца. Раней гэтыя рэкорды складалі 42,73 млн км і 246960 км/г адпаведна .
ГодПадзеіСтудзень Люты Сакавік Красавік Май Чэрвень Ліпеня Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань 201812 жніўняЗапуск28 верасняПершы пралёт у Венеры(перыяд 150 дзён)1 лістападаПерыгелій #1201931 сакавікаПерыгелій #228 жніўняПериыгелій #321 снежняДругі пралёт у Венеры(перыяд 130 дзён) 202024 студзеняПерыгелій #42 чэрвеняПерыгелій #522 верасняПерыгелій #66 ліпеняТрэці пралёт у Венеры(перыяд 112,5 дзён)202113 студзеняПерыгелій #724 красавікаПерыгелій #85 жніўняПерыгелій #916 лістападаПерыгелій #1016 лютагаЧацвёрты пралёт у Венеры(перыяд 102 дні)11 кастрычнікаПяты пралёт у Венеры(перыяд 96 дзён)202221 лютагаПерыгелій #1128 маяПерыгелій #121 верасняПерыгелій #136 снежняПерыгелій #14202313 сакавікаПеригелий #1517 чэрвеняПерыгелій #1623 верасняПерыгелій #1724 снежняПерыгелій #1816 жніўняШосты пралёт у Венеры(перыяд 92 дні)202425 сакавікаПерыгелій #1925 чэрвеняПерыгелій #2025 верасняПерыгелій #2119 снежняПеригелий #22Першае блізкае набліжэнне да Сонца2 лістападаСёмы пралёт у Венеры(перыяд 88 дзён)202518 сакавікаПерыгелій #2314 чэрвеняПерыгелій #2410 верасняПерыгелій #25D7 снежняПерыгелій #26
Гл. таксама Solar Orbiter Інтэргеліязонд
Зноскі
Спасылкі
Неафіцыйная справаздача НАСА аб праекце «Сонечны зонд» Афіцыйная старонка праекта НАСА «Сонечны зонд» Миссия НАСА отправилась прямо к Солнцу. Зачем — и как это вообще возможно? // Руская служба Бі-бі-сі, жнівень 2018
Катэгорыя:Касмічная тэхніка Катэгорыя:Касманаўтыка ЗША Катэгорыя:НАСА Катэгорыя:Даследаванне Сонца Катэгорыя:Лабараторыя прыкладной фізікі