Алмада — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў акрузе Сетубал. Колькасць насельніцтва — 101,5 тыс. жыхароў (горад), 165,4 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад уваходзіць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіён Паўвостраў Сетубал. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Паводле старога адміністрацыйнага падзелу ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура. Размешчаны на паўднёвым беразе эстуарыя ракі Тэжу, насупраць горада Лісабон, за 10 км ад упадзення ракі ў Атлантычны акіян. Злучаны з Лісабонам вялікім мостам і паромнай пераправай. Памятныя мясціны Крышту Рэй Катэгорыя:Гарады Партугаліі Катэгорыя:Муніцыпалітэты акругі Сетубал
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Алмада · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.