Ігнацій Бжазоўскі (, 1 лютага 1750, Літва — 5 лютага 1820, Полацк) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
У Таварыства Ісуса ўступіў 15 жніўня 1766 г. у НясвіжыGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. Склаў апошнія зарокі 2 лютага 1784 г. Прафесар рыторыкі ў Оршы (з невялікімі перапынкамі, 1784—1794), рэгент канвікта ў Віцебску (1786). З 1794 па 1803 гг. — магістр навіцыяту ў Полацку. У 1803—1809 гг. — інструктар ІІІ прабацыі ў Оршы, а ў 1809—1812 гг. — рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума. У 1813—1814 гг. — сакратар Полацкай езуіцкай акадэмііCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .
Пакінуў у рукапісе гісторыю езуіцкага ордэна на Беларусі (захоўваецца ў Архіве Таварыства Ісуса ў Кракаве).
Памёр у Полацку 5 лютага 1814 г.
Літаратура Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J. M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі