Іўсасе́т (літаральна «вялікая, што ўзышла») — старажытнаегіпецкая першасная багіня, «бабуля» астатніх багоў.

Іўсасет атаесамлялася з пачаткам сусвету, першаснай вадкасцю. На выявах малявалася як жанчына ў вянцы з рогамі. Сімвалам Іўсасет з'яўлялася акацыя, што лічылася дрэвам жыцця.

Згодна міфам, Іўсасет нарадзіла Шу і Тэфнут.

Асобных храмаў для яе не будавалі.

Спасылкі Iusaaset - Primal goddess, the grandmother of all of the deities

Катэгорыя:Егіпецкая міфалогія Катэгорыя:Багіні