Мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе — мемарыял у Мінску, размешчаны каля ўваходу на станцыю метро «Няміга» з боку плошчы 8 Сакавіка, дзе 30 мая 1999 года адбылася трагедыя, у якой загінулі 53 чалавекі і яшчэ больш за 150 пацярпелі.

Гісторыя Пасля трагедыі, паводле словаў скульптара Міхаіла Інькова, у якога на Нямізе загінула ягоная 15-гадовая дачкая Марыя, секцыя скульптараў Саюза мастакоў Беларусі аднагалосна прагаласавалі за тое, каб ён стварыў помнік загінулым, але ў выніку працай заняўся тагачасны старшыня Саюза мастакоў, скульптар Генадзь Буралкін. Паводле ўспамінаў самога Буралкіна, прыкладна праз тыдзень пасля трагедыі яго і архітэктара Аляксандра Чадовіча выклікалі да старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Ярмошына, які паставіў задачу стварыць мемарыяльны знак, да якога на 40 дзён пасля трагедыі будуць ускладаць кветкі. Увечары таго ж дня Буралкін і Чадовіч сутрэліся, скульптар прапанаваў зрабіць прыступкі, на якіх ляжаць зламаныя кветкі«Это была не толпа. Это была давка». 20 лет со дня трагедии на Немиге — самой страшной в истории независимой Беларуси. 30 мая 2019 .

Бацькі загінулых, у тым ліку скульптар Інькоў, які ствараў на праваслаўную тэматыку, прапаноўвалі адкрыць ў падземным пераходзе царкву.

Першая чарга мемарыяла была ўзведзена па праекце архітэктараў Аляксандра Чадовіча (ППУП «Творчая майстэрня-7»), Святланы Барысовіч, Людмілы Жлоба (УП «Гарархбюро» пры Камітэце архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінгарвыканкама) і скульптара Генадзя БуралкінаИтоги ХІІ Республиканского смотра-конкурса. Ад ганарару аўтары адмовіліся. Часу на працу было мала, мантаж бронзавых кветак скончыўся 8 ліпеня 1999 года, усяго за некалькі гадзін да ускладання кветак а 10-й раніцы, на якім прысутнічаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Інькоў застаўся пакрыўджаным на Буралкіна і вельмі незадаволеным працай:

Паводле Буралкіна, пасля адкрыцця мемарыяльнага знака Міхаіл Інькоў папярэдзіў, што робіць каплічку, дзе выгравіраваны імёны загінулых. Працы па ўстаноўцы мемарыяльнага знака ў выглядзе каплічкі, ідэя якога належыць Генадзю Лаўрэцкаму, пачаліся 18 мая 2000 года. Яна створана па праекце архітэктараў Святланы Барысовіч, Людмілы Жлоба і Генадзя Лаўрэцкага (УП «Гарархбюро»), якому належыць ідэя, і скульптара Міхаіла Інькова.

З устаноўкай пліты завяршылася фарміраванне мемарыяла. У трэцюю гадавіну трагедыі, раніцай 30 мая 2000 года, адбылося адкрыццё мемарыяла ў памяць пра загінулых.

Пасля адкрыцця мемарыяла ў падземным пераходзе на станцыі метро «Няміга» быў прыбраны своеасаблівы народны мемарыял — стыхійна размешчаныя на сценах партрэты загінулых, малюнкі і розныя тэксты — прысвячэнні памяці ахвяр трагедыі.

Апісанне Мемарыял уяўляў сабой гранітныя ступені, па якіх раскіданыя 53 бронзавыя кветкі (42 ружы і 11 цюльпанаў па колькасці загінулых дзяўчын і хлопцаў). На сцяне надпіс «53 рубцы на сэрцы Беларусі. 30 мая 1999 года».

Побач памятны знак у выглядзе капліцы з металічнай плітой унутры, на якой высечаны імёны загінулых і выслоўе з Евангелля паводле Іаана: «Я есмь воскресение и жизнь. Верующий в Меня, если и умрет, оживет. И всякий живущий и верующий в Меня не умрет вовек». Пліта ўвянчана крыжам і ўяўляе сабой своеасаблівы хрысціянскі алтарТретья годовщина трагедии на Немиге.

«Ружачкі» з’яўляюцца папулярным месцам сустрэч гараджанЗнаковые топонимы: каждый минчанин знает, где.

Узнагароды Памятны знак на ўваходзе ў станцыю метро «Няміга» (Першы этап) адзначаны Дыпломам лаўрэата XII Рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў (пабудовы) 2003—2005 гг., які прайшоў у рамках Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2005».

Катэгорыя:Мемарыяльныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Плошча 8 Сакавіка (Мінск) Катэгорыя:2000 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Людмілы Жлобы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Чадовіча Катэгорыя:Творы Генадзя Буралкіна Катэгорыя:1999 год у Мінску Катэгорыя:Творы Міхаіла Інькова Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Генадзя Лаўрэцкага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Святланы Барысовіч Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе