Ла́ма () — рака ў Еўрапейкай частцы Расіі, у Маскоўскай і Цвярской абласцях. Упадае ў Іванькаўскае вадасховішча.

Даўжыня ракі 139 км. Плошча вадазбору 2330 км². Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні складае 8,5 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на схілах Валдайскага ўзвышша. Працякае па Верхневолжскай нізіне, упадае ў Шошынскі плёс Іванькаўскага вадасховішча. Жыўленне ракі пераважна снегавое.

Каля ракі знаходзіцца горад Валакаламск.

Літаратура

Спасылкі Река Лама // Государсвенный водный реестр РФ Лама // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Рэкі Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Волгі