Арцём Дылеўскі (нар. , Кунцаўшчына) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2016 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе. У сезоне 2017 не выступаў. Да сезона 2018 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
У сакавіку 2019 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу, быў асноўным абаронцам каманды. Сезон 2020 пачынаў у дублі бабруйчан, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», дзе замацаваўся ў складзе. У лістападзе 2020 года вярнуўся з арэнды ў «Белшыну». У студзені 2021 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым зноў далучыўся да «Белшыны» і неўзабаве падпісаў новы кантракт. Па выніках сезона 2021 дапамог бабруйскай камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У сакавіку 2022 года перайшоў у казахстанскі «Кайсар». У камандзе быў іграком ратацыі, па выніках сезона 2022 дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», а ў лютым стаў іграком «Смаргоні». У чэрвені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў смаргонскі клуб.
У ліпені 2023 года далучыўся да «Маладзечна». У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Мінск 2 0 2014 дубль Мінск 6 0 2015 дубль Мінск 19 2 2016 дубль Мінск 29 3 2018 Д1 Мінск 6 0 2019 Д2 Белшына 20 5 2020 (пач.) дубль Белшына 2 0 2020 Д2 Ліда 19 0 2021 Д2 Белшына 28 2 2022 Д2 Кайсар 7 1 2023 (1) Д1 Смаргонь 10 0 2023 (2) Д2 Маладзечна 9 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна