Яўгенія Самойлаўна Панамарова (у дзявоцтве Аграновіч; , Харкаў — ) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат тэхнічных навук (1965)Агранович-Пономарева Евгения Самойловна, доктар архітэктуры (1988), прафесар (1989).

Прафесар Тышрынскага ўніверсітэта (1990, Латакія, Сірыя), прафесар Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта (1994, Беласток, Польшча), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1996). Член Беларускага саюза архітэктараў з 1963 г.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і Самуіла Аляксандравіча Аграновіча (1899—1964), які паходзіў з Рэчыцы, і Наталлі Афанасьеўны Чарнабрывец (1913—1971) са Смілы, мела брата Міхаіла.

Скончыла ў 1959 годзе БПІ. У 1959—1962 гадах архітэктар інстытута «Белдзяржпраект». У 1962—1965 гадах аспірант БПІ, ЧВУТ (Прага). У 1965—2007 гадах выкладала ў БПІ.

Памерла 15 снежня 2022 года.

Творчасць Працуе ў галіне інтэр’ера, архітэктурнай каларыстыкі. Асноўныя работы: серыя будынкаў камбінатаў бытавога абслугоўвання (1960—1962, у сааўт.), тыпавы праект Б2-02-3 адзінаццацігадовай сярэдняй працоўнай політэхнічнай школы на 964 месцы (1961—1962, у сааўт.), праекта аздаблення фасадаў дамоў серыі 1-464 і 1-335, альбомаў унутранага аздаблення кватэр дамоў серыі 1-464 і 1-335.

Кіраўнік (сумесна з А. А. Літвінавай) навуковай школы ў вобласці архітэктуры і дызайну «Архітэктура ўнутраных прастор, архітэктурная каларыстыка і каляровы дызайн».

Навуковая дзейнасць Выдадзена 4 навучальных дапаможнікі, 5 манаграфій, 1 слоўнік-даведнік, больш 200 артыкулаў і навукова-метадычных рэкамендацый. У тым ліку «Інтэр’ер і абсталяванне грамадзянскіх будынкаў»; «Колер у інтэр’еры»; «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў»; «Наша кватэра» (у суаўтарстве з Н. Аладавай); «Архітэктурная каларыстыка» (у суаўтарстве з А. А. Літвінавай); «Інтэр’ер і прадметны дызайн жылых будынкаў» (у суаўтарстве, Н. Аладавай). Кіраўнік 5 дысертацыйных прац кандыдатаў архітэктуры.

Аўтар тыпавых праграм і тэкстаў лекцый па дысцыплінах: «Інтэр’ер і прадметны дызайн», «Комплекснае фарміраванне архітэктурнага асяроддзя», «Прыкладныя тэорыі ў архітэктуры», «Колеразнаўства і архітэктурная каларыстыка», «Кампазіцыя асяроддзевых сістэм». Лекцыі паводле даных дысцыплінам чыталіся ў БНТУ, БДТМІ, Еўрапейскім універсітэце, Беластоцкім тэхнічным універсітэце (Польшча), Тышрынскім універсітэце (Сірыя).

Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах; лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за кнігу «Архітэктурная каларыстыка» (у сааўт. з А. А. Літвінавай, 2003); медаль за кнігу «Колер у архітэктуры» на Міжнародным біенале па архітэктуры (Сафія, 1985); лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2002» — дыпламы за цыкл прац па інтэр’еры і за навучальны дапаможнік «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў».

У 2015 годзе была ўзнагароджана Залатым крыжам Заслугі ад прэзідэнта Польшчы15 декабря 2022 г. ушла из жизни Евгения Самойловна Агранович-Пономарева — член Белорусского союза архитекторов с 1963 года..

Сям’я Чацвёра дзяцей: Леў Аграновіч, Дані Аграновіч, Алена Ляванава, Аляксандра Панамарова. У шлюбе з Уладзімірам ПанамаровымАГРАНОВИЧ.

Бібіліяграфія Рекомендации по проектированию цветовой отделки интерьеров общественных зданий. М., 1984 (у сааўт.); Цвет в интерьере. Мн., 1984; Интерьер гражданских зданий. 2 изд. Мн., 1991.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя