Пано́й () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Мурманскай вобласці, на Кольскім паўвостраве.

Даўжыня ракі 426 км. Плошча вадазбору 15 500 км². Расход вады 175 м³/с (167 м³/с каля сяла Паной). Аб’ём сцёку 5,365Повалишникова Е. С. Поной // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў заходняй частцы ўзвышша Кейвы. Працякае па Лавазёрскай тундры і ўпадае ў губу Папова Лахта Белага мора. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, з перакатамі, разгаліноўваецца на рукавы і пратокі. У сярэднім цячэнні рэчышча Паноя ўмерана звілістае, цячэнне павольнае. У ніжнім цячэнні, ніжэй вусця ракі Калмак рака перасякае крышталічнае плато ў каньёне шырынёй 0,5—0,8 км. Рэчышча ў гэтай частцы ўмерана звілістае, з парогамі. Агульнае падзенне ракі складае 292 м. Жыўленне снегавое і дажджавое. Замярзае рака звычайна ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, на парожыстых участках — у снежні.

У басейне Паноя 7805 азёр агульнай плошчай 324 км². Азёрнасць вадазбору 2,1 %. Азёры ў басейне ракі: Шчучае, Ніжне-Каменскае, Мазгавое, Кальваньвозера, Верхне-Каменскае, Васільева, Вялікае Калакольнае і інш.Река Поной (Пессарьйок) // Государственный водный реестр РФ

У ракі 244 прытокі. Сярод іх: Кіевейка, Сахарная, Кукша (Кісенга), Ельрака, Пятчэма, Кінемур, Мухая, Кофта, Пача, Патманьга, Ача, Пурнач, і інш.

У сярэднім цячэнні ракі размешчаны Панойскі заалагічны заказнікПонойский (зоологический) // ООПТ РоссииПонойский государственный природный зоологический (орнитологический) заказник // Кольская энциклопедия .

Крыніцы

Літаратура

Поно́й // Географинеские названия России: топонимический словарь: более 4000 единиц / В. М. Воспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 359. — 523 с. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст) (С.: Словарь (У)); ISBN 978-5 −271-20728-0 (Астрель); ISBN 978-5-17-054983-2 (Аст) (С.: BIBLIO) ISBN 978-5-271-20729-7 (Астрель)..

Спасылкі Река Поной (Пессарьйок) // Государственный водный реестр РФ Повалишникова Е. С. Поной // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Мурманскай вобласці Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Белае мора