Ілья Бранавец (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера З 2008 года пачаў выступаць за клуб «Слуцкцукар» (пазней «Слуцк») у Другой лізе і прайшоў з ім шлях да Вышэйшай лігі. Спачатку быў адным з асноўных брамнікаў, потым стаў другім і трэцім брамнікам.

З 2014 года, пасля выхаду слуцкай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў выступаць за дубль. У верасні 2014 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю», дзе быў асноўным брамнікам, аднак не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У 2015 годзе вярнуўся ў «Слуцк» і зноў стаў гуляць за дубль. У 2016 годзе ў сувязі з траўмамі асноўных брамнікаў Артура Лясько і Канстанціна Рудзянка правёў пяць матчаў у Вышэйшай лізе, пасля чаго зноў стаў выступаць за дубль. У верасні 2018 года згуляў яшчэ ў трох матчах у Вышэйшай лізе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам». У сезоне 2019, як і ў папярэдніх, быў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава, але пры гэтым стаў часцей прыцягвацца да стартавага складу. У снежні 2019 года падпісаў новае пагадненне са слуцкім клубам. Заставаўся другім брамнікам у 2020 годзе, у канцы сезона выхадзіў у стартавым складзе. У студзені 2021 года стала вядома, што Бранавец застаецца ў слуцкай камандзе.

У пачатку сезона 2021 чаргаваўся ў аснове з Дзмітрыем Харытонавым, з лета саступіў месца ў складзе Арцёму Гамялько, з кастрычніка 2021 года вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам». У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам каманды.

У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Слуцка» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры, пасля чаго ў лютым падпісаў новы кантракт з клубам.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 Д3 Слуцкцукар 16 −19 2009 Д3 Слуцкцукар 10 −10 2010 Д3 Слуцкцукар 1 −0 2011 Д2 Слуцк 5 −5 2012 Д2 Слуцк 2 −0 2013 Д2 Слуцк 2 −1 2014 (1) дубль Слуцк 17 −19 2014 (2) Д2 Хваля 9 −17 2015 дубль Слуцк 18 −62 2016 Д1 Слуцк 5 −10 2017 дубль Слуцк 27 −58 2018 Д1 Слуцк 3 −3 2019 Д1 Слуцк 11 −18 2020 Д1 Слуцк 9 −16 2021 Д1 Слуцк 12 −12 2022 Д1 Слуцк 30 −41

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск