Кехіндэ Фатаі (; нар. , Абуджа) — нігерыйскі футбаліст, нападнік румынскага клуба «Ацэлул» з Галаца.

Клубная кар’ера На моладзевым узроўні гуляў на радзіме за клуб JUTH, а ў ліпені 2007 года пераехаў у Еўропу, далучыўшыся да «Фарула» з Канстанцы. У чэрвені 2010 года ў якасці свабоднага агента перабраўся ў іншы румынскі клуб — «Астру», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У верасні 2013 года на правах арэнды стаў іграком бельгійскага «Бругэ», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў «Астру».

У маі 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з пражскай «Спартай». У жніўні 2016 года перабраўся ў расійскі клуб «Уфа». Спачатку быў трывалым іграком асновы, аднак у першай палове 2018 года стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Уфой».

Неўзабаве пасля зыходу з «Уфы» падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з МінскаМинское "Динамо" официально объявило о подписании нигерийского нападающего Фатаи, дзе хутка замацаваўся ў аснове. 20 кастрычніка ў матчы з «Мінскам» адзначыўся хет-трыкам (выніковы лік 3:3). Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе дынамаўцаў, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клубМинское "Динамо" официально объявило об уходе Фатаи.

У студзені 2020 года папоўніў склад румынскай «Астры»Экс-форвард минского "Динамо" перебрался в Румынию. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2020/21. У верасні 2021 года далучыўся да «Арджэша», а ў жніўні 2022 года перайшоў у казахстанскі «Туран».

У лютым 2023 года стаў іграком «Ацэлула».

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Нігерыі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Бельгіі: 2013/14 Срэбраны прызёр чэмпіянату Чэхіі: 2015/16 Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Ігракі ФК Фарул Канстанца Катэгорыя:Ігракі ФК Астра Джурджу Катэгорыя:Ігракі ФК Бругэ Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Уфа Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арджэш Пітэшці Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан Катэгорыя:Ігракі ФК Ацэлул