Дзінка Трэбоціч (; нар. , ) — харвацкі футбаліст, паўабаронца румынскага клуба «Бузэў».

Клубная кар’ера Выхаванец спліцкага «Хайдука», дэбютаваў за каманду 5 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць «Краацыі Сесветэ». Больш у сезоне 2008/09 на полі не з’яўляўся, пазней выступаў у арэндзе ў клубах другога дывізіёна «Юнак» і «Рудаш». Вярнуўся ў «Хайдук» у ліпені 2010 года і стаў іграком асноўнага складу.

У лютым 2012 года да канца сезона 2011/12 быў аддадзены ў арэнду ў «Заграб». У жніўні таго ж года, пакінуўшы «Хайдук», перайшоў у «Лакаматыву». Праз два гады далучыўся да венгерскага «Відэатона», разам з якім стаў чэмпіёнам Венгрыі. У ліпені 2016 года перайшоў у «Бней Іегуду», першую палову 2017 года правёў у нарвежскім «Фрэдрыкстадзе». У сезоне 2017/18 выступаў за «Славен Бялупа».

У чэрвені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з МінскаХорватский полузащитник Треботич пополнил ряды минского "Динамо", дзе стаў іграком асноўнага складу. У пачатку 2019 года, з прыходам новага галоўнага трэнера Рамана Піліпчука, быў пазбаўлены месца ў складзе і не заяўлены на сезон 2019. У чэрвені 2019 года, калі дынамаўцаў зноў узначаліў Сяргей Гурэнка, вярнуўся ў асноўны склад. У першым жа сваім матчы 16 чэрвеня 2019 года аформіў дубль у браму «Энергетыка-БДУ» (выніковы лік 6:1). З верасня зноў страціў месца ў аснове.

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду венгерскаму клубу «Ракацы»Минское "Динамо" отдало Треботича в аренду аутсайдеру чемпионата Венгрии, дзе спачатку выхадзіў на замену, а пасля замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Дынама»Треботич вернулся в минское «Динамо», згуляў адзін матч за дубль, пасля чаго па пагадненні бакоў разарваў кантракт з беларускім клубамТреботич покинул минское "Динамо".

У жніўні 2020 года стаў іграком баснійскага клуба «Зрыньскі», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Агілас» з чацвёртага дывізіёна Іспаніі. У студзені 2022 года далучыўся да румынскага «Бузэў».

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Харватыі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Харватыі (2): 2010/11, 2012/13 Чэмпіён Венгрыі: 2014/15 Срэбраны прызёр чэмпіянату Венгрыі: 2015/16 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі ФК Бузэў Катэгорыя:Ігракі ФК Агілас Катэгорыя:Ігракі ФК Зрыньскі Мостар Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ракацы Капашвар Катэгорыя:Ігракі ФК Славен Бялупа Катэгорыя:Ігракі ФК Фрэдрыкстад Катэгорыя:Ігракі ФК Бней Іегуда Катэгорыя:Ігракі ФК Фехервар Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыва Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Рудаш Катэгорыя:Ігракі ФК Юнак Сінь