Сонечнае зацьменне 20 мая 2012 года — кольцападобнае сонечнае зацьменне 128 сараса. Паласа кальцавога зацьмення пачалася ў паўднёвым Кітаі, прайшла па Японіі, праз Ціхі акіян і скончылася на тэрыторыі ЗША.
Зацьменне мела велічыню 0,9439 і дасягнула свайго максімуму ў 23:53:54 UTC у пункце з каардынатамі 49° пн. ш. 176° у. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 5 хв. 46 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 237 км.
Зацьменне 20 мая 2012 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2012 годзе і 25-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 25 лістапада 2011 года, наступнае — 13 лістапада 2012 года.
Гл. таксама Сонечныя зацьменні XXI стагоддзя
Зноскі
Спасылкі
Каталог сонечных зацьменняў 2001 — 2100 Каталог сонечных зацьменняў 128 сараса Малая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення Вялікая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення
Катэгорыя:2012 год у астраноміі 2012-05-20 2012-05-20 2012-05-20 Катэгорыя:Падзеі 20 мая Катэгорыя:Май 2012 года