Антоніа Калебота (, , ; 25 сакавіка, 1784, Італія) – ?) – святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Біяграфія

11 лютага 1814 г., будучы ўжо ксяндзом, уступіў у Таварыства Ісуса. У 1815 г. скончыў курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі і да самага закрыцця гэтай навучальнай установы займаў у ёй пасаду прафесара кананічнага права і царкоўнай і ўсеагульнай гісторыіCatalogs SJ 1774-1829. Russiae. .

Пасля выгнанне езуітаў з Расійскай імперыі (1820) некаторы час знаходзіўся ў Аўстрыі і Германіі. У 1826 г. пераехаў на Галічыну, дзе паўторна ўступіў у Ордэн. Некаторы час займаў пасаду прафесара тэалогіі ў Старой Весі і Тынцы, але ў 1828 г. канчаткова пакінуў Таварыства ІсусаCatalogs SJ 1774-1829. Galicianae. p. 154, 174. . (Згодна з дадзенымі Л. Гжэбня, А. Калебота выйшаў з Ордэна ў 1827 г.Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.)

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі