Ча́я (Рулёва С. Н., Завадский А. С. Чая // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Томскай вобласці, левы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 194 км, разам з ракой Бакчар — 542 км. Плошча вадазбору 27 200 км². Утвараецца Чая зліццём рэк Бакчар і Парбіг каля сяла Усць-Бакчар. Працякае па нізіннай мясцовасці. Упадае ў Об двума рукавамі. Сярэдні расход вады складае 84 м³/с, сярэдні шматгадовы сцёк — 2,651 км³/год. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на адлегласці 172 км (ад вусця да сяла Усць-Бакчар)Река Чая // Государственный водный реестр РФ.

Прытокі: Парбіг, Бакчар, Нюрса, Ікса, Максуга, Майга, Алдыганка і іншыя. У басейне ракі возера Клюквенскае.

Літаратура Чая //

Спасылкі Река Чая // Государственный водный реестр РФ Рулёва С. Н., Завадский А. С. Чая // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Chaya At Podgoenoye // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Томскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Обі