Шарль Баландрэ (, , ; 17 снежня 1782, Гранфантэн, Эльзас, Францыя – 7 ліпеня 1861, Ліён) – святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 ліпеня 1808 г. у Дынабургу, а ў наступным годзе быў высвечаны на ксяндза. У 1809-1811 гг. вывучаў філасофію і матэматыку ў Полацкім езуіцкім калегіумеGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

У 1811-1815 гг. – прафесар граматыкі і французскай мовы ў езуіцкім канвікце ў Санкт-Пецярбургу. Пасля вяртання ў Полацк займаў пасады прафесара логікі, метафізікі і матэматыкі (1816-1817) і прафесара логікі, метафізікі і заалогіі (1817-1818) ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1818-1820 гг. – прапаведнік у Полацку і ВіцебскуCatalogs SJ 1774-1829. Russiae. . 2 лютага 1820 г. склаў апошнія зарокіCatalogs SJ 1774-1829. Galliae. .

Пасля выгнанне езуітаў з Расійскай імперыі (1820) вярнуўся ў Францыю, дзе вёў місіянерскую дзейнасць і выкладаў тэалогію. З 1828 г. займаў пасаду прафесара філасофіі, тэалогіі і кананічнага права ў Фрыбуры (Швецарыя).

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Нарадзіліся ў дэпартаменце Ніжні Рэйн