Прадстаўленне аўтакефаліі праваслаўнай царкве ва Украіне — дзеянні дзяржаўнай і царкоўнай улад ва Украіне і мацярынскай Канстанцінопальскай царквы, накіраваныя на стварэнне адзінай Памеснай праваслаўнай царквы ва Украіне і ўступлення аўтакефаліі. Адным з магчымых спосабаў прадстаўлення аўтакефаліі будзе папярэдняе аб’яднанне праваслаўных цэркваў Украіны, а менавіта УАПЦ, УПЦ КП і часткі УПЦ МП і абранне прадстаяцеля адзінай памеснай праваслаўнай царквы Украіны.

Перадача заявы аб прадстаўленні аўтакефаліі thumb|368x368px|Уручэнне подпісаў патрыярхам Філарэтам прэзідэнту Украіны — Пятру Парашэнку 18 красавіка 2018 года Прэзідэнт Украіны П. Парашэнка сустрэўся з мітрапалітам Макарыем, мітрапалітам Ануфрыем і патрыярхам Філарэтам і афіцыйна перадаў подпісы 40 архірэяў Кіеўскага патрыярхата, 12 архірэяў аўтакефальнай царквы і каля 10 архірэяў Маскоўскага патрыярхата да Усяленскага Патрыярха аб прадастаўленні Томаса аб аўтакефаліі Украінскай царкве.

19 красавіка 2018 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову № 2410-VIII аб падтрымцы заявы Прэзідэнта Украіны да Усяленскага Патрыярха Варфаламея аб прадастаўленні Томаса аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царкве ва Украіне. У той жа дзень гэтую пастанову падпісаў Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны.

20 красавіка 2018 года намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Расціслаў Паўленка вылецеў у Стамбул для перадачы Усяленскаму Патрыярху Варфаламею звароту аб прадастаўленні Томаса аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царкве ва Украіне.

Архірэйскі сабор у Канстанцінопалі На адкрыцці Архірэйскага сабора Канстанцінопальскай Царквы 1 верасня ў Стамбуле Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей прачытаў даклад, у якім адзначыў, што: «Масква на працягу многіх стагоддзяў распараджалася Кіеўскай мітраполіяй, праваслаўнай царквой у Украіне, без ведама Канстанцінопаля». На Архірэйскім саборы Канстанцінопальскай царквы ў Стамбуле 2 верасня епіскапы вырашылі, што «Канстанцінопальскі патрыярхат можа аказваць аўтакефалію без якіх-небудзь узгадненняў».

Сусветная Патрыярхія апублікавала дакументы У канцы верасня 2018 года Сусветная Патрыярхія апублікавала даследаванне гістарычных царкоўных дакументаў, якім хацела даказаць, што Канстанцінопаль ніколі не аддаваў Кіеўскую мітраполію ў кананічную тэрыторыю Рускай Праваслаўнай Царквы.

Сінод Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы 9-11 кастрычніка адбыўся сінод Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы, на якім было вырашана:

Пацвердзіць ужо прынятае рашэнне аб тым, каб Сусветны Патрыярхат прыступіў да прадастаўлення аўтакефаліі УПЦ КП. Аднавіць на сённяшні дзень Стаўрапігію Сусветнага Патрыярха ў Кіеве, адну з яго шматлікіх стаўрапігій ва Украіне, якія заўсёды там існавалі. Прыняць і разгледзець просьбу пра апеляцыю ад Філарэта Дзенісенкі, Макарыя Малеціча і іх паслядоўнікаў, якія апынуліся ў схізме не з дагматычных прычын, у адпаведнасці з кананічнымі прэрагатывамі Канстанцінопальскага патрыярха атрымліваць такія звароты ад іерархаў і іншых святароў з усіх аўтакефальных цэркваў. Такім чынам, згаданыя вышэй асобы былі кананічна адноўлены ў сваім епіскапскім або святарскім сане, таксама былі адноўленыя зносіны іх вернікаў з царквой. Адмяніць абавязанні Сінадальнага ліста 1686 года, выдадзенага пры абставінах таго часу, якое аказваў ў парадку іканоміі права Патрыярху Маскоўскаму высвечваць Кіеўскага мітрапаліта, абранага саборам духавенства і вернікаў яго епархіі, які павінен успамінаць Сусветнага Патрыярха як свайго першаіерарха па любым набажэнствам, абвяшчаючы і пацвярджаючы сваю кананічную залежнасць ад Маці-Царквы Канстанцінопаля. Звярнуцца да ўсіх уцягнутых бакоў з заклікам устрымлівацца ад захопу цэркваў, манастыроў і іншай маёмасці, а таксама ад любых іншых гвалтоўных дзеянняў і помсты, каб перамагалі мір і любоў Хрыста.

Наступствы для Беларускай Царквы На думку , пасля адклікання Сінадальнага ліста 1686 года, якім права хіратоніі Кіеўскага мітрапаліта перадавалася Маскоўскай Патрыярхіі (часова), разам з усёй былой Кіеўскай мітраполіяй пад юрысдыкцыю Канстанцінопаля таксама дэ-юрэ вернута і Беларуская праваслаўная царква, якая была часткай Кіеўскай мітраполіі. Фактычна былі вернутыя пад кіраванне Кіеўскага Патрыярха усе епархіі, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі ў той час, а менавіта, Холмская, Пярэмышльская, Львоўская (Галіцкая), Луцкая, Уладзімір-Валынская, Кіеўская, Белгародская, Чарнігаўская, Брэсцкая, Тураўская (Турава-Пінская), Полацкая, Аршанская і Мсціслаўская-Магілёўская (Беларуская), Смаленская, БранскаяВеликая схизма — 2018? Или «только» битва за Беларусь? // Белорусский партизан..

Сінод РПЦ у Беларусі Гэта першы ў гісторыі надзвычайны сінод Маскоўскага патрыярхата за межамі Расіі. Пасяджэнне сінода адбылося 15 кастрычніка 2018 года ў памяшканні Мінскай епархіі. Прэс-сакратар патрыярха Кірыла святар заявіў, што сінод РПЦ МП рыхтуе «адэкватны і жорсткі» адказ на рашэнне Канстанцінопальскага Патрыярхата даць Томас аб аўтакефаліі. УПЦ МП на саборы Рускай праваслаўнай царквы ў Мінску прадстаўляе яе старшыня мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі), а таксама мітрапаліт Запарожскі і Мелітопальскі Лука (Каваленка). На пасяджэнні сінод Рускай праваслаўнай царквы вырашыў разарваць еўхарыстычныя зносіны са Сусветным патрыярхатам.

У рашэнні гэтага сінода сказана: «З гэтага часу і аж да адмовы Канстанцінопальскага Патрыярхата ад прынятых ім антыкананічных рашэнняў для ўсіх святароў Рускай Праваслаўнай Царквы немагчыма канцэлебрацыі з духоўнымі Канстанцінопальскай Царквы, а для вернікаў — удзел у сакраментах, якія ажыццяўляюцца ў яе храмах». Такім чынам, РПЦ і УПЦ МП (як частка РПЦ) пайшлі на схізму. Але так як РПЦ мае зносіны з Антыахійскай ПЦ, Грузінскай ПЦ і іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі якія ў сваю чаргу маюць зносіны з так званай РПЦ з «раскольніцкай і ерэтычнай Канстанцінопальскай ПЦ», то і сама РПЦ становіцца раскольніцкай і ерэтычнай.

Юрысдыкцыя Пасля рашэння сінода Сусветнага патрыярхату аб адмене юрысдыкцыі Рускай Праваслаўнай Царквы над украінскім епіскапатам ўсе праваслаўныя архірэі Украіны (зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі ў ) кананічна лічацца слугамі Сусветнага прастола, незалежна ад таго, да якой Праваслаўнай Царквы яны належалі да таго часу, у сувязі з чым абавязаны ўзгадняць дзеянні з Сусветным патрыярхатамСвятослав Хоменко, Михайло Денисов, Константинополь: Московського патріархату в Україні більше немає, 02.11.2018, BBC..

Заканадаўства thumb|250px|Пётр Парашэнка і патрыярх Варфаламей падпісваюць пагадненне «Аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж Украінай і Сусветным Канстанцінопальскім Патрыярхатам». 3 лістапада 2018 г. 18 кастрычніка 2018 года ў Вярхоўнай Радзе 237 галасамі «за» быў прыняты законапраект № 9208, пададзены Прэзідэнтам Парашэнка 17 кастрычніка пра тое, што Андрэеўская царква Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская» перадаецца ў бязвыплатнае пастаяннае карыстанне Сусветнага патрыярхату для здзяйснення набажэнстваў і абрадаў (пры гэтым Андрэеўская царква застаецца ў дзяржаўнай уласнасці). У ёй запланавана размяшчэнне стаўрапігіі Сусветнага патрыярхату, што фактычна будзе выконваць ролю пасольства Сусветнага ПатрыярхаПроект Закону про особливості користування Андріївською церквою Національного заповідника «Софія Київська» // Верховна Рада України.

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваныя законапраекты № 5309 («адносна назвы рэлігійных арганізацый»)Проект Закону про внесення змін до Закону України «Про свободу совісті та релігійні організації» щодо назви релігійних організацій (об'єднань), які входять до структури (є частиною) релігійної організації (об'єднання), керівний центр (управління) якої знаходиться за межами України в державі, яка законом визнана такою, що здійснила військову агресію проти України та/або тимчасово окупувала частину території України // Верховна Рада України. і № 4128 («па змяненні рэлігійнымі суполкамі падпарадкаванасці»)Проект Закону про внесення змін до Закону України «Про свободу совісті та релігійні організації» (щодо зміни релігійними громадами підлеглості) // Верховна Рада України., закліканыя ўпарадкаваць некаторыя арганізацыйныя пытанні.

3 лістапада 2018 года Прэзідэнт Украіны і Сусветны Патрыярх падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтвеПорошенко і Варфоломій підписали угоду про співпрацю: про що в ній йдеться? 03.11.2018 // BBC.Порошенко і Варфоломій підписали угоду про співпрацю між Україною та Вселенським патріархатом, 3 листопада 2018 // Радіо «Свобода».

Каноны У працэсе вырашэння надання томаса ўкраінскаму праваслаўю выявілася, што Рускай праваслаўнай царкве сусветны патрыярх ніколі не надаваў томаса на права абвяшчэння аўтакефаліі і стварэння Маскоўскай патрыярхіі, Аляксандр Няўзораў.

У канцы верасня 2018 года Сусветная Патрыярхія абнародавала даклад «Сусветны прастол і Украінская Царква. Кажуць дакументы», прысвечаны абгрунтаванню тэзіса, што Канстанцінопальскі Патрыярхат ніколі не аддаваў Кіеўскую мітраполію ў кананічную тэрыторыю Рускай Праваслаўнай Царквы, а толькі дазваляў Маскоўскаму патрыярху хіратонію кіеўскага мітрапаліта.

Сусветны Патрыярх абвясціў аднаўленне сваёй кананічнай тэрыторыі без права ўмешвацца РПЦ МП у справы УкраіныКонстантинопольський патріархат оголосив Україну своєю канонічною територією // АНТИКОРКонстантинопольський патріархат оголосив Україну своєю канонічною територією // Агенція інформації та аналітикиКаноністи Константинополя обґрунтували канонічну приналежність України до Вселенського Патріархату // РІСУ, абвясціў незаконным і палітызаваным акт Рускай Праваслаўнай Царквы анафемы супраць украінскага хрысціяніна і гетмана Івана МазепыФіларет пояснив, чому Вселенський патріархат згадав про анафему Мазепи // Укрінформ..

Цікавыя факты На Усеправаслаўным саборы на в. Крыт 21 чэрвеня 2016 года Руская праваслаўная царква была абвінавачаная ў ерасі этнафілетызма (гл. «Сусветны сабор»). Абвінавачванні абвясціў кіпрскі архіепіскап Хрызастом II.

У працэсе вырашэння прадстаўлення Томаса ўкраінскаму праваслаўю аказалася, што Рускай праваслаўнай царкве Сусветны Патрыярх ніколі не надаваў Томаса на права абвяшчэння аўтакефаліі і стварэння Маскоўскай Патрыярхіі.

Гл. таксама Праваслаўе ў Беларусі

Каляндарная рэформа ва Украіне Кіеўскі сабор (2023)

Зноскі

Спасылкі

Український день на Фанарі Єдина помісна Православна Церква: спроба 2018

Візити до Варфоломія з проханням про автокефалію відбувалися ще на зорі незалежності України, — академік Жулинський ФСБ ні перед чим не зупиниться, щоби зірвати надання Томоcу УПЦ, — Людмила Филипович Емісари з сусідньої країни намагалися підкупити єрархів, щоби зірвати процес автокефалії, — Порошенко

Предстоятель УАПЦ Макарій: Я не претендую на роль глави Помісної Церкви «Патріарх Варфоломій прийняв рішення щодо Томосу Українській Церкві», — отець Кирило Говорун Пропагандистська війна проти отримання Україною Томосу

Вселенський Патріарх зараз ще більше зацікавлений у вирішенні проблем Православ’я в Україні, — прес-служба Константинополя

Катэгорыя:Гісторыя хрысціянства Катэгорыя:Кананічнае права Катэгорыя:Царкоўнае права Катэгорыя:Праваслаўная царква Украіны Катэгорыя:Канстанцінопальскі Патрыярхат Катэгорыя:Рэлігійнае права Катэгорыя:Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата