Любанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Любань.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 19 студзеня 1960 года ў склад сельсавета з Радзігераўскага сельсавета перададзены вёскі Барсукова і ПеруноваРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Лунінецкага раёна. 8 сакавіка 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лахвенскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ленінскага раёна (Пінская вобласць) Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе