Ю́рый Міха́йлавіч Міхне́віч (,  — , ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр культуры БССР (1971—1988).

Біяграфія У лютым 1943 года добраахвотна сышоў у рады Савецкай Арміі. Вайну скончыў на Эльбе ў раёне г.Магдэбург. Быў паранены.

У 1951 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1950 года сакратар Кастрычніцкага РК, Мінскага ГК ЛКСМБ. У 1955—1962 гг. намеснік дырэктара Мінскага індустрыяльнага тэхнікума працоўных рэзерваў, намеснік загадчыка аддзела культуры Мінскага гарвыканкама, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага гаркама КПБ, начальнік упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама. У 1962—1966 гг. загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага абкама КПБ.

З 1966 года намеснік міністра, а з лістапада 1971 года міністр культуры БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1990).

Дзейнасць на пасадзе Міністра культуры БССР Падчас яго кіраўніцтва Міністэрствам культуры БССР атрымалі росквіт і заваявалі ўсесаюзную папулярнасць такія беларускія вакальна-інструментальныя ансамблі як «Песняры», «Верасы», «Сябры». Юрый Міхайлавіч садзейнічаў развіццю Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, балетмайстрам якога стаў малады Валянцін Елізар’еў, а таксама спрыяў стварэнню і развіццю аркестра Міхаіла Якаўлевіча Фінберга, які ў той час займаў пасаду галоўнага дырыжора аркестра Беларускага дзяржаўнага цырка.

Асаблівую ўвагу надаваў развіццю мастацкай і клубнай самадзейнасці, лічачы, што павышэнне культурнага ўзроўню з’яўляецца ключом да развіцця ўсяго беларускага народа.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Ордэн Чырвонай Зоркі

Спасылкі Свой сярод сваіх : [успамінамі пра бацьку — міністра культуры БССР цягам 18 гадоў — падзяліўся першы намеснік Міністра замежных спраў РБ Аляксандр Міхневіч / запісала Настасся Панкратава] // Культура. ― 2015. — 29 августа (№ 35). — С. 15.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Міністры культуры БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР