Уільям Уільямс Пантыкелін (; — ) — валійскі паэт і метадысцкі прапаведнік, аўтар шматлікіх гімнаў.
Імя, пад якім Уільям Уільямс найбольш вядомы, паходзіць ад назвы фермы Пантыкелін у Кармартэншыры, дзе яго сям’я пасялілася ў 1740х гадах. У маладосці ён быў англіканскім дыяканам, але захапіўся метадызмам, які ў той час быў яшчэ рухам унутры англіканства, але ўжо выклікаў падазронае стаўленне. У выніку ў 1743 Пантыкеліну адмовілі ў святарскім пасвячэнні. Не жадаючы змяняць свае погляды, Пантыкелін адмовіўся ад далейшых спробаў рабіць царкоўную кар’еру і зрабіўся вольным прапаведнікам. Пачынаючы з 1744 ён выдаў некалькі зборнікаў гімнаў — часам па-англійску, але ў асноўным па-валійску — якія заслужылі яму славу найвялікшага гімнографа Уэльса.
Катэгорыя:Постаці валійскай літаратуры