Французска-івуарскі канфлікт — кароткачасовы ўзброены канфлікт на тэрыторыі Кот-д’Івуара ў лістападзе 2004 года, які выліўся ва ўзброеныя сутычкі і беспарадкі. Падзеі пачаліся з інцыдэнту ў Буаке, калі два штурмавыя самалёты са змешанымі беларуска-івуарыйскімі экіпажамі атакавалі пазіцыі французскіх вайскоўцаў. У ваенна-палітычным плане канфлікт развіцця не атрымаў. Галоўнымі наступствамі сталі ўвядзенне Саветам Бяспекі ААН эмбарга на пастаўку ўзбраенняў і ваенную дапамогу Кот-д’Івуару, некаторае пагаршэнне французска-івуарскіх адносін і ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох асоб: Юрыя Сушкіна, Барыса Смахіна, Патрыса Уэя і Анжа Гнандуета. Пазней Смахін быў выключаны з ліку абвінавачаных, а астатнія фігуранты завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь афіцыйна адмаўляе ўдзел у гэтых падзеях не толькі вайскоўцаў, але і беларускіх грамадзян наогул.
Абстаноўка У 2002 годзе ў Кот-д’Івуары ўспыхнула грамадзянская вайна паміж урадам Ларана Гбагбо і групоўкай «Новая сіла». Фактычнай сталіцай паўстанцкай кааліцыі стаў горад Буаке. Ён меў выгаднае стратэгічнае становішча — населены пункт звязаны чыгункай з Буркіна-Фасо і аўтамабільнымі дарогамі з гарадамі Абіджан і Ямусукра, а таксама суседнімі дзяржавамі Малі, Гана і тым жа Буркіна-Фасо.
Канфлікт насіў вялацякучы характар, у выніку чаго краіна была падзелена на дзве часткі, з паўстанцамі на поўначы і ўрадавымі войскамі на поўдні. У той час у Кот-д’Івуары былі разгорнуты міратворчыя сілы ААН, а таксама французскія войскі, якім было даручана абараніць замежных грамадзян і дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт. Замежныя сілы размясціліся прама ўздоўж лініі фронту, што прадухіляла прамыя ўзброеныя сутыкненні паміж двума бакамі. Быў зроблены шэраг крокаў у кірунку мірнага ўз’яднання, у прыватнасці пачаты працэс па раззбраенні апазіцыі, але 13 кастрычніка 2004 года кіраўніцтва «Новай сілы» абвясціла аб выхадзе з дадзенай ініцыятывы, паколькі недалёка ад дэмаркацыйнай лініі паўстанцы перахапілі два грузавікі са зброяй, прызначаных для івуарыйскай арміі. 28 кастрычніка на кантраляваных мяцежнікамі паўночных тэрыторыях было абвешчана надзвычайнае становішча. 4 лістапада прэзідэнт Гбагбо аддаў распараджэнне нанесці серыю ўдараў па паўстанцамAnn Talbot, «Ivory Coast: protests erupt vs. French military strikes», World Socialist Web Site, 9 November 2004.Грамадзянская вайна ў Кот-д’Івуар .
У той жа дзень авіяцыя ажыццявіла першы ўдар па пазіцыях праціўніка. Удары былі нанесены па складах боепрыпасаў і хованках лідараў паўстанцаў. У выніку паветраных нападаў пацярпела і мірнае насельніцтва.
Ход падзей Буаке
Раніцай 6 лістапада над лагерам французскіх часцей пад Буаке з’явіўся ўрадавы БПЛА Aeronautics Aerostar. Выканаўшы паветраную разведку, ён вярнуўся ў пункт дыслакацыі. Французам гэта здалося дзіўным, бо ад лагера да бліжэйшай пазіцыі паўстанцаў было каля паўтары кіламетраў.
У 13:20 два самалёта Су-25 ВПС Кот-д’Івуара (бартавыя нумары «20» і «21») нанеслі ўдар па пазіцыях сіл французскага міратворчага кантынгенту. Штурмавікі зрабілі два заходы, скінуўшы пры гэтым не менш за 18Nicolas Jacquard «Bouaké. Une affaire d’Etat ?'» // Le Parisien, 31 janvier 2020 авіябомб ФАБ-250, дзве з якіх не выбухнулі, а падчас трэцяга адзін з іх адкрыў агонь НУРСамі С-5. У выніку паветранай атакі 10 чалавек загінулі і 38 атрымалі раненні. Сярод загінулых дзевяць французскіх вайскоўцаў (Цьеры Барацье, Філіп Капдэвіль, Фрэнсіс Дэлан, Бенедыкт Марзаіс, Ларан дэ Рамбурэ, Пателіяс Фалевалу, Франк Дзюваль, Эмануэль Цілай і Давід ДэкюперTrafics d’armes ) і адзін амерыканскі рабочы (аграном Роберт Дж. КарскіBombardement à Bouaké : Robert J. Carsky, l’Américain oublié). Таксама знішчаны два грузавікі і некалькі кантэйнераў з харчаваннем.
Ямусукра Пасля самалёты вярнуліся ў аэрапорт у Ямусукра на дазапраўку і даўзбраенне. Прэзідэнт Францыі Жак Шырак, даведаўшыся пра інцыдэнт, загадаў знішчыць тэхніку на аэрадроме. Пакуль рамонтнікі абслугоўвалі штурмавікі, атрад марскіх пяхотнікаў пад камандаваннем лейтэнанта Фрэнка Бэлэмі размясціўся прыкладна ў 650 метрах ад цэлі і падрыхтаваўся да атакі. Дачакаўшыся, пакуль тэхнікі адыдуць далей ад самалётаў, у 14:15 французы адкрылі агонь па авіяцыйных машынах з СТРК «Мілан». У выніку борт «21» атрымаў цяжкія пашкоджанні насавой часткі і фюзеляжа, у той час як у «20» былі лёгкія пашкоджанні ліхтара кабіны. Нягледзячы на старанні французаў зберагчы жыцці афрыканскім тэхнікам, адзін з іх загінуў ад аскепкаў ракеты. Затым вайскоўцы, узяўшы аэрапорт, затрымалі пілотаў і тэхперсанал. Крыху пазней французы ўсіх адпусцілі.
Ноччу некалькі французскіх Sud-Aviation Gazelle атакавалі стаянку верталётаў на тэрыторыі прэзідэнцкага палаца, абстрэльваючы безабаронныя верталёты НУРСамі. У выніку атакі былі знішчаны чатыры машыны (Мі-24В, Мі-24П, Мі-8Т і IAR.330L). Варта адзначыць, што, нягледзячы на наяўнасць на тэрыторыі палаца некалькіх зенітных установак, івуарыйцы не адкрывалі агонь па авіяцыі праціўніка.
На наступны дзень, прыкладна ў 9 гадзін раніцы, французскі SA.341, які пралятаў каля прэзідэнцкага палаца, быў абстраляны разлікам ЗУ-23-2. Зенітчыкі прамахнуліся, а экіпаж верталёта ў адказ выпусціў ракету і знішчыў гармату.
Абіджан Праз гадзіну пасля налёту на Буаке байцы французскага Замежнага Легіёна захапілі Міжнародны аэрапорт у Абіджане. Вайскоўцы ўварваліся ў ангар, абстралялі са стралковай зброі два штурмавікі Су-25 («02» і «03»), лёгкі штурмавік Strikemaster, два верталёты Мі-24Д і БПЛА. Пры гэтым легіянеры разбівалі металічнай арматурай абсталяванне ў кабінах Су-25 і Мі-24. У той жа дзень два верталёта Мі-24 збіты падчас бою ў небе над горадам.
У 16:00, калі стала вядома пра здарэнні паміж французамі і івуарыйцамі, праўрадавая групоўка «Маладыя патрыёты» накіравала свае атрады да паветранай гавані. Апалчэнцы ўшчыльную наблізілася да абіджанскага аэрапорта. Затым да месца пад’ехала калона грузавікоў з вайскоўцамі івурыйскай арміі, якія абстралялі пазіцыі французаў з гранатамётаў РПГ-7. Акрамя таго, разлік зенітнай устаноўкі ЗУ-23-2, які дзяжурыў у аэрапорце, адкрыў агонь па французскім ваенна-транспартным самалёце C-160 «Трансал», у выніку чаго борт атрымаў пашкоджанне. Легіянеры адкрылі агонь у адказ і паранілі аднаго з нападнікаў. Таксама былі захоплены дзве ЗУ-23-2.
Хоць французы захавалі кантроль над аб’ектам, сітуацыя вакол яго заставалася напружанай увесь дзень. Некалькі разоў баявы верталёт SA.342 абстрэльваў атрады «Маладых патрыётаў» на мастах ля паветранай гавані. Прыкладна 15 івуарыйцаў атрымалі раненні. Сярод пацярпелых былі і мірныя жыхары.
Хваляванні 7 лістапада лаяльныя ўраду Гбагбо сілы выйшлі на вуліцы Абіджана пратэставаць супраць Францыі. Падчас пратэстаў яны напалі на французскую ваенную базу. Пасля атакам мясцовага насельніцтва падвергнуўся жылы раён з французскімі грамадзянамі. На абарону французаў былі накіраваны верталёты, бронеаўтамабілі і нават танкі. Пад націскам ваеннай тэхнікі, дэманстранты былі вымушаны адступіць. Адначасна працягваліся вайсковыя сутычкі. У той дзень у горадзе цяжкія раненні атрымлі двое французаў. У ходзе сутыкненняў у Абіджане загінулі, па даных французскіх вайскоўцаў, 20 дэманстрантаў. Урад Гбагбо заявіў аб гібелі 60 чалавекАлексей Алексеев. Кот, ранее известный как Берег // Коммерсантъ, 15 августа 2020.
Паралельна ў Ямусукра і Абіджане былі разрабаваны і спалены дзве французскія школы. Тысячы грамадзян Францыі былі вымушаны тэрмінова пакінуць краіну. Хваля нападаў івуарыйцаў на замежных грамадзян, у асноўным французаў, пракацілася па ўсёй краіне. З Габона, Джыбуці і самой Францыі пачалася перакідка 600 вайскоўцаў, якія павінны былі прыняць удзел у эвакуацыі суайчыннікаў. У вывазе людзей, у прыватнасці, прымалі ўдзел ваенна-транспартны самалёт C-130 і верталёт SA.316 ВПС Бельгіі. Акрамя таго, падтрымку французам на зямлі аказвалі галандскія падраздзяленні.
Некаторы час напружанасць захоўвалася. 9 лістапада французскія вайскоўцы адкрылі агонь па натоўпе дэманстрантаў каля гасцініцы «Івуар» у Абіджане, падчас чаго загінула ад сямі да шаснаццаці чалавекZoom sur une fusillade.
Беларускія лётчыкі
Пасля падзей у Кот-д’Івуары з’явілася інфармацыя аб датычнасці Беларусі да авіяналётаў на французскія пазіцыі. Яшчэ 12 лістапада міністр абароны Францыі Мішэль Алія-Мары заявіла, што ў самалётах Кот-д’Івуара знаходзіліся беларускія пілоты-наймітыФранцузов разбомбили белорусские пилоты — Коммерсантъ, 12.11.2004. Гэта былі Ю. Сушкін і Б. Смахін. Розныя недзяржаўныя беларускія крыніцы паведамілі, што на івуарыйскіх Су-25 магчыма былі беларускія пілоты, якія з’яўляліся альбо наёмнікамі, альбо дзейнымі беларускімі вайскоўцамі. Самалёты, як паведамлялася, былі таксама накіраваны ў Кот-д’Івуар з БеларусіСлед белорусского оружия в Кот-д’ИвуарБелорусские наёмники на Су-25 разбомбили франко-американских «миротворцев» в Кот-д’Ивуар.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных заяўляў аб адсутнасці беларускіх грамадзян, а тым больш вайскоўцаў, у Кот-д’Івуары на момант інцыдэнту. Урад Гбагбо таксама адмаўляў удзел у падзеях беларусаў. Як заявіў тагачасны намеснік камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі Кот-д’Івуара палкоўнік Аду Бахіра ДэнісПисьмо Председателя Комитета Совета Безопасности, учрежденного резолюцией 1572 (2004) по Кот-д’Ивуару, от 17 октября 2007 года на имя Председателя Совета Безопасности От имени Комитета Совета Безопасности, учрежденного резолюцией 1572 (2004) по Кот-д’Ивуару, и в соответствии с пунктом 2 резолюции 1761 (2007) Совета Безопасности имею честь настоящим препроводить доклад Группы экспертов по Кот-д’Ивуару , замежнікі хоць і аказвалі дапамогу і кансультацыі ваеннай авіяцыі, але непасрэдна з тэхнікай не працавалі. У той жа час, у адказ на пытанне адносна тэхнікаў з белым колерам скуры, афіцэр сказаў, што гэтыя асобы з’яўляліся мулатамі або мелі змяшанае паходжанне.
Юрый Сушкін сапраўды служыў у ВПС Беларусі. У беларускіх СМІ ён згадваецца як «воін-інтэрнацыяналіст, аўтарытэтны авіятар, палкоўнік у адстаўцы». На сайце газеты «Во славу родины», ведамаснага выдання Міністэрства абароны, гаварылася, што той з’яўляецца выкладчыкам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Асоба Барыса Смахіна застаецца невядомай.
Па звестках сайта WikiLeaks, пасля нападу на аэрадром Ямусукра і французскую авіябазу ў Буаке, адзін з лётчыкаў (па іншых даных, абодва) і яшчэ некалькі беларускіx грамадзян беглі ў Тога, дзе 16 лістапада іх злавілі мясцовыя ўлады, якія ўтрымлівалі беларусаў на працягу двух тыдняў. Гэтыя даныя былі заснаваны на сцвярджэнні тагачаснага міністра ўнутраных спраў краіны Франсуа БокаWikileaks: Белорусские летчики бомбили французскую военную базу в Африке . Улады Тога апавясцілі французскіх вайскоўцаў і спецслужбы. Акрамя міністра абароны Францыі Мішэль Алія-Мары гэтую інфармацыю атрымалі кіраўнік МЗС Мішэль Барнье і міністр унутраных спраў Дамінік дэ Вільпен. Аднак у Парыжы не праявілі ніякай рэакцыі і затрыманых адпусцілі. Пазней Мішэль Алія-Мары патлумачыла, што ў іх «не было легальных падстаў» арыштоўваць беларусаў, бо на іх не было міжнароднага ордэра на арышт. Таксама, па словах міністра, не было ўстаноўлена, ці сапраўды затрыманыя мелі дачыненне да бамбардзіроўкі Буаке. Пасля адмовы Францыі дапытваць затрыманых беларускіх лётчыкаў, яны былі хутка эвакуяваны з Тога пры пасярэдніцтве былога жандарма службы бяспекі Елісейскага палаца Рабера Мантоя. Мантоя, як паведамляецца, пад патранажам французскага ўрада займаўся ценявой дзейнасцю ў Афрыцы, пастаўкамі зброі і вярбоўкай замежных байцоў.
Як высветлілася праз шаснаццаць гадоў, замежныя спецыялісты займаліся падрыхтоўкай івуарыйскіх пілотаў да палётаў на Су-25.
Наступныя падзеі Палітычныя наступствы