Аргенці́нская катлаві́на — падводная катлавіна ў паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна.
Знаходзіцца ў напрамку на ўсход ад узбярэжжа Аргенціны, паміж мацерыковым схілам Паўднёвай Амерыкі, падводным плато Рыу-Грандзі, Сярэдзінна-Атлантычным хрыбтом (Паўднёва-Атлантычным) і Паўднёва-Антыльскім хрыбтом. Пераважаюць глыбіні 5000—5500 м. Найбольшая глыбіня 6681 (6212Argentine Basin // Encyclopaedia Britannica) м. Дно катлавіны складаецца з чырвонай гліны і глабігерынавага глею.
Літаратура — С. 473.
Спасылкі Аргентинская котловина // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Argentine Basin // Encyclopaedia Britannica Argentine Basin (Basin) // Marine Regions
Катэгорыя:Падводныя катлавіны Атлантычнага акіяна