Горнава (Горнава-2) — вадасховішча ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1987 г. па праекту Палессегіправадгаспа . Знаходзіцца ў 8 км ад горада Пінска, побач з вёскай Горнава (на паўночна-заходняй мяжы вёскі).
Агульныя звесткі Вадасховішча было пабудавана ў вярхоўях ручая Просць у мэтах звільгатнення навакольных зямель і рыбаразвядзення.
Вадасховішча з’яўляецца наліўным, з сезонным рэгуляваннем. Напаўняецца за кошт сцёка вады з польдараў «Горнава», «Горнава-2», «Плешчыцы».
У заходняй частцы вадасховішча пакінута выспа, да якой пабудаваны пешаходны мост. На выспе маюцца малыя формы архітэктуры (у закінутым стане на красавік 2018 г.).
Поўны аб’ём вадасховішча дасягае 1,04 млн м³. Плошча вадазбора — 48,04 км.
Збудаванні Гідравузел складаецца з наступных збудаванняў: Дамба — земляная, даўжынёй 3680 м, насыпная, пашыранага профілю; заклад адхонаў: верхавога — 1:5, нізавога — 1:3. Водазброс — трубчасты, дыяметрам 1,4 м, з агалоўкам каўшовага тыпу, забяспечвае расход вады 10,1 м³/сек. Водавыпуск — трубчасты, тыповы, даўжыня трубы — 127 м, дыяметр — 0,3 м, разлічаны на пропуск вады з напорам 1,5 м³/сек. Тры насосныя станцыі
За эксплуатацыю вадасховішча адказвае УП «Пінскае ПМС».
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах для звільгатнення зямель. З’яўляецца папулярным месцам адпачынку, летняй і зімовай лоўлі рыбы.
Спасылкі
Вадасховішча на сайце Feeder.by Горнава на Вікімапіі
Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Басейн Прыпяці Катэгорыя:Вадасховішчы Пінскага раёна