Аню́й (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Калыма (басейн Усходне-Сібірскага мора).

Даўжыня ракі 8 (8,3Чернов В. А. Анюй // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») км. Плошча вадазбору 107 000 км². Сярэдні расход вады каля 500 м³/с. Утвараецца зліццём рэк Малы Анюй (738 км) і Вялікі Анюй (693 км). Упадае ў Калыму за 153 км ад яе вусця. Вадазбор Анюя і яго складнікаў знаходзіцца ў межах Калымскай нізіны. Шырыня рэчышча да 800 м. Замярзае рака ў першай палове кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня.

Рака Анюй суднаходная і сплаўная. Населеных пунктаў каля ракі няма. Насупраць вусця ракі знаходзіцца пасёлак Ніжнекалымск.

Літаратура Анюй //

Спасылкі

Чернов В. А. Анюй // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора