Піраргіры́т — мінерал падкласа складаных сульфідаў, сульфід серабра і сурмы, AgSbS. Змяшчае 59,75 % серабра, 22,48 % сурмы, 17,76 % серыPyrargyrite Mineral Data // Mineralogy Database. Апісаны ў 1831 годзе.

Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае крышталі, агрэгаты, украпіны. Малекулярная маса 541,55. Колер ад ярка-чырвонага да свінцова-шэрага, чорнага з чырванаватым адлівам. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,82 (5,85) г/см³. Крохкі. Раствараецца ў азотнай кіслаце.

Паходжанне і радовішчы Піраргірыт мае гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца разам з мінераламі, змяшчаючымі сурму, з акантытам, кальцытам, даламітам, кварцам. З цягам часу замяшчаецца галагенідамі серабра і самародным серабром.

Радовішчы піраргірыту маюцца ў Аўстраліі, Балівіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, ЗША, Канадзе, Мексіцы, Чэхіі, Перу, Расіі, Чылі.

Літаратура Пираргирит // Пираргирит // Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991.

Спасылкі Пираргирит // Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей Кристаллов.net Пираргирит // КаталогМинералов. Ru Pyrargyrite Mineral Data // Mineralogy Database

Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы серабра Катэгорыя:Мінералы сурмы