Ле́льчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лельчыцы (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак) Лельчыцы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Бараўскога сельсавета перададзены вёскі Данілевічы і Салагубаў, з адміністрацыйнага падпарадкавання Лельчыцкага пассавета — вёскі Чыянне і Чэмернае, у склад Сіманіцкага сельсавета перададзена вёска Дубраўкі, цэнтр сельсавета перанесены з гарадскога пасёлка Лельчыцы ў вёску Дуброва, сельсавет перайменаваны ў ДуброўскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18..

1 ліпеня 1965 года Лельчыцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у гарадскім пасёлку Лельчыцы ў складзе населеных пунктаў Буда Лельчыцкая, Лельчыцы, Ліпляны, Пабеднае, Чыянне і Чэмернае, якія ўваходзілі ў склад Дуброўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (11005).. 23 кастрычніка 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар ЖаралецРешение Лельчицкого районного Совета депутатов 23 октября 2009 г. № 23-7 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 1799 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 1399 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе