Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Камена.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камень. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Плешчаніцкага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ганцавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета — вёска Камень — перайменаваны ў Камена. У 2003 годзе скасаваны вёскі Лавоша і Ралаўка, 16 верасня 2011 года — вёска СтаецкіяРешение Логойского районного Совета депутатов от 16 сентября 2011 г. № 75 Об упразднении деревни Стаецкие Каменского сельсовета Логойского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 897 чалавек, з іх 92,3 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,7 % — армяне; паводле перапісу 2019 года — 902 чалавекі.

Сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Камена».

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Зембінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе